Грамадства99

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах

Мінчук у прызначаны дзень прыйшоў у ваенкамат, аднак ехаць на зборы адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта супярэчыць ягоным рэлігійным перакананням, пішуць «Мінск-Навіны».

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд 38‑гадоваму мясцоваму жыхару, якога абвінавацілі ва ўхіленні ад прыходу на вайсковыя зборы. Мужчына, які працуе грузчыкам і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сваёй віны на судовым пасяджэнні не прызнаў.

Паводле матэрыялаў справы, мінчук атрымаў павестку і павінен быў з’явіцца ў вайсковы камісарыят 7 кастрычніка 2025 года для адпраўкі ў часць. Пры ўручэнні павесткі яго пад подпіс папярэдзілі пра адказнасць.

У прызначаны дзень мужчына прыйшоў у ваенкамат, аднак наўпрост адмовіўся ехаць на зборы, патлумачыўшы гэта сваімі рэлігійнымі перакананнямі — вера забараняе яму мець статус вайскоўца.

На падставе ч. 1 арт. 436 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд прызнаў мінчаніна вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе:

  • папраўчых работ на тэрмін шэсць месяцаў;
  • утрымання ў даход дзяржавы 20% ад заробку па асноўным месцы працы (але не менш за адну базавую велічыню штомесяц).

Прысуд пакуль не ўступіў у законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Каментары9

  • Алесь.
    02.06.2026
    Сілаў незаконна асуджанаму.
    Як разумею, то гэтым "судовым працэсам" банда рыхтуецца да мабілізацыі грамадзянаў.
  • Морфеус
    02.06.2026
    Даже в Израиле, который воюет постоянно, по религиозным соображениям граждане не подлежат призыву. Рб давно уже скатилась в средневековье.
  • Га
    02.06.2026
    Гонар і павага.Астатнія хто паехаў-быдла, толькі дзякуючы ім існуе і пуця і луй

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць