Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве
Расійскую «дачку» загадкавага беларускага «Фонду першага» ўзначаліла Дар’я Шманай, заўважыла «Люстэрка». Раней яна была дарадцай-пасланніцай беларускага пасольства ў Расіі, а да гэтага ўваходзіла ў службу пратакола Аляксандра Лукашэнкі. За год гэтая структура прыцягнула «ахвяраванняў» больш як на 44 млн рублёў.

У створанага па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі «Фонду першага» ёсць даччыная арганізацыя ў Расіі пад назвай «Крыніца». Як даведалася «Люстэрка» з дадзеных рэсурсу audit-it.ru, з 8 мая гэтага года яе дырэктарам прызначана Шманай Дар’я Міхайлаўна.
Жанчына да 2014 года працавала ў Нацыянальнай школе прыгажосці, пазней стала начальніцай спецаддзела Адміністрацыі Лукашэнкі. У 2022 годзе яе прызначылі дарадцай-пасланніцай беларускага пасольства ў Маскве.
Раней кіраўніком «Крыніцы» быў Мікалай Леанідавіч Латышонак. Гэта поўны цёзка вайскоўца і былога кіраўніка ўпраўлення асабістай аховы Лукашэнкі, а цяпер — памочніка палітыка. Ён верна служыць Лукашэнку з 1995 года. Латышонак запомніўся ў тым ліку тым, што 30 жніўня 2020 года, калі быў чарговы нядзельны марш, выходзіў з Палаца незалежнасці да людзей, калі амаль усе сышлі.
У адрозненне ад сваёй беларускай «мамы», расійскі фонд, які ўзначальвае Шманай, даў справаздачу аб сваім фінансавым стане за 2025 год.
Судзячы з дакументаў, у яго паступіла «добраахвотных маёмасных унёскаў і ахвяраванняў» на 1,14 млрд расійскіх рублёў (каля 15 млн даляраў).
З іх на ўтрыманне арганізацыі патрацілі каля 85 тысяч беларускіх рублёў. Арганізацыя зарэгістраваная ў Маскве па тым жа адрасе, па якім знаходзіцца пасольства Беларусі (вуліца Марасейка, 17/6).
Што вядома пра арганізацыю
У кастрычніку 2022 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі быў заснаваны «Фонд першага».
Па словах палітыка, ён павінен быў замяніць закрытыя з-за рэпрэсій дабрачынныя арганізацыі. «Мы зможам акумуляваць грошы тых, хто неабыякавы. І з майго боку — гарантыя таго, што гэтыя грошы раскрадзены не будуць», — гаварыў ён у кастрычніку 2023‑га — праз год пасля стварэння фонду. А беларусам абяцалі поўную празрыстасць працы структуры — маўляў, «кожны ахвочы можа паглядзець, куды накіраваны яго грошы».
Аднак структура альбо наогул не вядзе ніякай дзейнасці, альбо яе старанна хавае.
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Чаканне - АІ
Рэчаіснасць - shmanAI