Грамадства2323

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове

На выходных Полацку споўнілася 1164 гады. Да Дня горада паставілі новыя ўязныя знакі. Паводле задумы ўладаў, яны павінны стаць своеасаблівай візітнай карткай найстаражытнейшага горада Беларусі, заўважыла BGmedia.

Як паведаміў «Полацкі веснік», новыя канструкцыі з’явіліся на ключавых уездах у горад. Іх выканалі ў адзіным стылі, а кожны элемент дызайну, як сцвярджаецца, сімвалізуе сувязь пакаленняў, пераемнасць традыцый і багатую гісторыю Полацка.

Аўтары праекта лічаць, што знакі павінны прыцягваць увагу турыстаў і падкрэсліваць унікальнасць горада.

@polvestnik В Полоцке, на его ключевых въездах, появились новые, современные въездные знаки, призванные не только указывать дорогу, но и служить визитной карточкой этого исторического места. Эти знаки, выполненные в едином стиле, сочетают в себе эстетику и функциональность, отражая богатое прошлое и динамичное настоящее города. Дизайн знаков продуман до мельчайших деталей. Каждый элемент символизирует связь поколений и преемственность традиций, которыми славится Полоцк. Новые въездные знаки стали не просто указателями, а арт-объектами, способными привлечь внимание как местных жителей, так и многочисленных гостей города. Они призваны подчеркнуть уникальность Полоцка, его богатую историю и культурное наследие, делая прибытие в город более запоминающимся и торжественным. #Полоцк #благоустройство #красота #знаки #дорога ♬ оригинальный звук - Олеся Сафронова-Дымо

Аднак пасля з’яўлення новых аб’ектаў частка палачанаў звярнула ўвагу не на дызайн, а на моўнае афармленне. Уязныя знакі выкананыя на рускай мове — «Полоцк». Гэта выклікала пытанні ў некаторых жыхароў, якія лічаць, што для найстарэйшага горада краіны лагічней было б выкарыстоўваць беларускі варыянт назвы:

  • «А беларуская мова, як было раней, ужо не ў трэндзе?»
  • «Маглі б на беларускай, ці забыліся ўжо».

Акрамя таго, жыхары горада звярнулі ўвагу і на новы надпіс: «З Полацку пачаўся свет». У канструкцыі адсутнічала першая літара «З».

@naminsk.by

♬ оригинальный звук - Наташа Гречкина

Каментары23

  • Захар
    01.06.2026
    Ганьба.
  • ваўкалак
    02.06.2026
    Ну нядаўна ж міністры скардзіліся, што расейцы едуць ў Берасце і Гародню, а Полацак мінуюць. Ну вось мясцовая вертыкаль і вырашыла такім чынам выправіць сітуацыю. А тут пішы не пішы, а расейцы едуць не за Русью, якой ў іх хапае, а менавіта за ВКЛ. Ну то выбачай Полацак, а нефіг было рабіць горад больш рускім, чым ён ёсць на самой справе. Ставіць помнікі Неўскаму. Неўскага і ў Расеі хапае, цяпер глядзіце с задрайсцю як маскоўцы едуць на Гародню ды Нясвіж.
  • Полацак можа вытвараць толькі лацінка і уніяцтва
    02.06.2026
    ваўкалак , "Полацак мінуюць" Полацак можа вытвараць толькі лацінка і уніяцтва. У мяне палюбоўніца і сябра ад туль, хто з грашыма усе бягуць ад туль.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць