Свет

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Па ўмовах пагаднення, «Хезбала» мусіць цалкам спыніць агонь, а яе баевікі — пакінуць тэрыторыю на поўдні Лівана.

Людзі масава пакідаюць паўднёвы Бейрут у чаканні ўдару Ізраіля. Фота: Houssam Shbaro/Anadolu via Getty Images

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб захаванні рэжыму спынення агню, гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. Пагадненне «залежыць ад поўнага спынення» агню з боку ўзброенай групоўкі «Хезбала», якую падтрымлівае Іран, піша Бі-бі-сі.

У заяве указваецца, што «будучыня адносін паміж Ізраілем і Ліванам павінна вырашацца двума суверэннымі ўрадамі», а любыя спробы «з боку любога дзяржаўнага або недзяржаўнага суб'екта ўзяць будучыню Лівана ў закладнікі» рашуча адхіляюцца.

Па ўмовах пагаднення, «Хезбала» павінна цалкам спыніць агонь, а яе баевікі — пакінуць тэрыторыю на поўдні Лівана, ад мяжы да ракі Літані, якая ў пагадненні называецца Паўднёвым сектарам Літані. Зараз гэтую тэрыторыю кантралюе ізраільская армія.

У канцы сакавіка міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац заявіў, што Армія абароны Ізраіля створыць зону бяспекі на шырокай тэрыторыі паўднёвага Лівана, і шматлікім тысячам перамешчаных асоб не будзе дазволена вярнуцца да таго часу, пакуль паўночны Ізраіль не стане бяспечным.

Пагадненне аб спыненні агню адбылося пасля частковага спынення агню, узгодненага ў панядзелак, згодна з якім, па заяве Лівана, Ізраіль устрымаецца ад бамбардзіровак Бейрута ў абмен на адмову «Хезбалы» ад нападаў на Ізраіль.

Дзве краіны сустрэнуцца зноў 22 чэрвеня для правядзення далейшых перагавораў «з мэтай дасягнення ўсёабдымнага пагаднення». «Хезбала» пакуль публічна не пракаментавала гэтую заяву.

Пагадненне было дасягнута пасля таго, як у сераду ізраільскія і ліванскія дыпламаты правялі другі дзень перагавораў у Вашынгтоне, каб замацаваць умовы здзелкі.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў журналістам, што спадзяецца на распрацоўку «плана дзеянняў па забеспячэнні бяспекі ў [Ліване], незалежнага ад «Хезбалы»».

На гэтым тыдні пагадненне аб частковым спыненні агню правяралі на трываласць як ізраільскія войскі, так і «Хезбала».

Ізраільскія вайскоўцы заявілі аб перахопе беспілотніка і двух снарадаў, запушчаных з Лівана.

У сваю чаргу, міністэрства аховы здароўя Лівана паведаміла аб дзевяці загінулых у выніку ізраільскіх удараў па тэрыторыі краіны ў сераду. У іх ліку — два фельчары, якія сталі ахвярай удару па машыне хуткай дапамогі ў паўднёвым раёне Шэхур.

Згодна з заявай ліванскага ўрада, у папярэднім пагадненні аб спыненні агню, дасягнутым у панядзелак, гаворыцца, што «Ізраіль не пачне шырокамаштабнага наступлення на Бейрут у абмен на адмову «Хезбалы» ад нападаў на Ізраіль».

Урад Лівана заявіў, што «Хезбала» пацвердзіла сваю згоду, але член палітычнага савета групоўкі Махмуд Камаці заявіў у аўторак Бі-бі-сі: «Пагаднення аб спыненні агню не было, была толькі абарона Дахіі». Дахія — гэта паўднёвая частка Бейрута, якая лічыцца апорай «Хезбалы». Па гэтым раёне Ізраіль часцей за ўсё наносіць удары.

Камаці таксама заявіў, што «Хезбала» не будзе выконваць ніякія абавязацельствы, узятыя на сябе на лівана-ізраільскіх перагаворах у Вашынгтоне.

«Мы лічым, што гэтыя перагаворы нас не датычаць, і мы не прызнаем іх высновы або рашэнні, паколькі мы прынцыпова іх адхіляем», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць