Грамадства

Альфа-Банк закрывае свой мабільны дадатак

Альфа Банк паведаміў, што з 30 чэрвеня спыніць працу ягоны стары мабільны дадатак InSync. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Альфа-Банк

У банку патлумачылі, што InSync не абнаўляўся з 2023 года. З 1 ліпеня ён ужо не будзе адпавядаць новым патрабаванням беларускага заканадаўства, таму было прынята рашэнне канчаткова адмовіцца ад яго выкарыстання.

Пры гэтым банк не застаецца без мабільнага сэрвісу. Карыстальнікам прапануюць перайсці на новы дадатак INSNC або карыстацца яго вэб-версіяй. Праз іх па-ранейшаму можна кіраваць банкаўскімі прадуктамі і атрымліваць неабходныя паслугі без наведвання аддзялення.

У Альфа-Банку адзначылі, што стары дадатак не закрывалі раней, каб кліенты маглі даўжэй карыстацца звыклым інтэрфейсам і спосабам доступу да сваіх рахункаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць