Грамадства11

Выйшаў на свабоду палітвязень Ігар Жывалун

3 верасня з калоніі агульнага рэжыму ў Наваполацку выйшаў на свабоду жыхар Рэчыцы і грамадзянін Украіны Ігар Жывалун, прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін — 2,5 года зняволення, піша «Гомельская вясна».

Ігар Жывалун. Фота з сацсетак

У студзені 2024 года суддзя Гомельскага абласнога суда Яўген Шаршнёў асудзіў Ігара Жывалуна па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Як і ў многіх падобных выпадках, нагодай для пераследу стала падтрымка ініцыятыў салідарнасці і перадача інфармацыі, якую ўлады прызналі «экстрэмісцкай».

Ігар Жывалун родам з Сумшчыны ва Украіне. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі і акупацыі ягонага мястэчка Недрыгайлаў ён актыўна публікаваў у фэйсбуку звесткі пра зніклых ва ўмовах вайны, антываенныя паведамленні і інфармацыю пра ўдзел беларусаў у абароне Украіны.

У кастрычніку 2023 года яго ўпершыню затрымалі і на 15 сутак змясцілі за краты нібыта за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — фактычна за рэпосты пастоў тэлеканала «Белсат». Неўзабаве Міністэрства ўнутраных спраў уключыла яго ў «спіс экстрэмістаў».

26 ліпеня 2024 года беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Ігара Жывалуна палітычным зняволеным. Увесь тэрмін ён правёў у калоніі №1 у Наваполацку.

Каментары1

  • Барадзед
    05.09.2025
    Уже скоро по Беларуси будут ходить политзаключенные, отбывшие срок за свои убеждения.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе1

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта самая дарагая хрушчоўка краіны1

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі5

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай2

Чаму нават маладым не варта бегчы за аўтобусам, што ад’язджае2

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць1

Хто выступіць на «Славянскім базары» і колькі каштуюць квіткі3

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца3

Лукашэнка папрасіў АДКБ быць «вельмі акуратнай і карэктнай» у працы з Арменіяй3

Забіты кіраўнік выведкі КВІР — адна з самых уплывовых постацяў сілавога блока Ірана8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе1

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць