Грамадства11

Хлопец з Брэста адсядзеў пяць гадоў за пратэсты — яму патрэбна дапамога

24-гадовы Даніла Чуль прайшоў праз жорсткае затрыманне, суд даўжынёй чатыры з паловай месяцы і памерам на 158 тамоў, правёў два гады ў следчым ізалятары і амаль два гады ў магілёўскай калоніі № 15, а таксама жыццё пад наглядам пасля выхаду ў Беларусі.

Даніла Чуль быў затрыманы 2 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў анархісцкага руху з Брэсцкай вобласці.

Хлопцу было прад'яўленае абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). Прысуд: 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю 1 сакавіка 2025 года.

«На другі месяц пасля вызвалення мяне выклікалі ў ГУБАЗіК на «размову». Абяцалі «гадзіну-паўтары», але замест гэтага я правёў там пяць. Ціснулі псіхалагічна, патрабавалі інфармацыю, якой у мяне не было. Пагражалі новымі суткамі, новай крымінальнай справай, калі не пачну «супрацоўнічаць».

У той момант стала канчаткова ясна: заставацца — значыць зноў страціць свабоду ці жыццё. Знаходжуся ў Польшчы, жыву ў шэлтары. Я хачу знайсці дах над галавой, звярнуцца да псіхолага, асвоіцца ў новай рэальнасці».

Падтрымаць хлопца можна на BYSOL.

Каментары1

  • Барадзед
    26.08.2025
    В работу ему нужно уйти, я так считаю. Были бы деньги, а психотерапевт найдется.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць