Свет44

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»

«Усю краіну можна вывесці з ладу за адну ноч — і гэтая ноч можа настаць ужо заўтра», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак зноў паўтарыў пагрозы на адрас Ірана, ад якога ён патрабуе адкрыць Армузскі праліў для суднаходства да вечара аўторка па Вашынгтоне, абяцаючы ў адваротным выпадку нанесці ўдары па інфраструктуры краіны.

«Усю краіну можна вывесці з ладу за адну ноч — і гэтая ноч можа настаць ужо заўтра», — сказаў ён у ўступным слове на прэс-канферэнцыі ў Белым доме.

«У іх не будзе ні мастоў, ні электрастанцый. Яны апынуцца ў каменным веку», — дадаў ён пазней, адказваючы на пытанні журналістаў.

Трамп пацвердзіў, што тэрмін ультыматуму заканчваецца а 20:00 аўторка па ўсходнім часе (тры гадзіны ночы серады па Мінску).

«Да апоўначы заўтрашняга дня кожны мост у Іране будзе цалкам знішчаны, а кожная электрастанцыя ў Іране выйдзе з ладу — яны будуць гарэць, выбухаць і больш ніколі не будуць выкарыстоўвацца. Гэта можа адбыцца на працягу чатырох гадзін, калі мы захочам. Але мы не хочам, каб гэта адбылося», — сказаў амерыканскі лідар.

Увечары ў Іране было апублікавана новае пісьмовае паведамленне вярхоўнага лідара Маджтаба Хаменеі. Яно датычылася забойства кіраўніка разведкі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Маджыда Хадэмі, за якое ўзяў на сябе адказнасць Ізраіль.

У сваім пасланні Хаменеі, паўтараючы звыклую іранскую рыторыку, піша, што гібель камандзіраў — а Хадэмі далёка не першы военачальнік, які загінуў з пачатку вайны, — не падарве ідэалогію КСІР.

Маджтаба Хаменеі быў абраны новым вярхоўным лідарам каля месяца таму пасля гібелі ягонага бацькі, аяталы Алі Хаменеі, 28 лютага. З таго часу ён некалькі разоў публікаваў пісьмовыя заявы, але ні разу не з’яўляўся на публіцы; за гэты час не з’яўлялася ні фатаграфій, ні відэазапісаў з ім. Дональд Трамп заяўляў, што Муджтаба або мёртвы, або знаходзіцца ў цяжкім фізічным стане. Іранскія афіцыйныя асобы настойвалі, што ён здаровы і толькі пазбягае публічнага з’яўлення з меркаванняў бяспекі.

У панядзелак Іран і ЗША атрымалі распрацаваныя Пакістанам прапановы аб спыненні баявых дзеянняў, але на працягу дня паступалі супярэчлівыя паведамленні, і пакуль незразумела, ці ёсць шанцы на дасягненне дамоўленасцяў. Трамп кажа, што перамовы з Тэгеранам вядуцца. Іранскае агенцтва Irna паведаміла ў панядзелак, што Іран ужо адхіліў прапанову аб перамір’і і настойвае на неабходнасці канчатковага заканчэння канфлікту.

Прадстаўнік Белага дома раней паведаміў Бі-бі-сі, што прапанова аб перамір’і — «адна з многіх ідэй», якія разглядае Дональд Трамп, аднак пакуль аперацыя супраць Ірана працягваецца. Пентагон адмяніў брыфінг у дзень заканчэння тэрміну ультыматуму Трампа Ірану:

Тым часам Міністэрства абароны ЗША адмяніла прэс-канферэнцыю, запланаваную на аўторак — у дзень заканчэння тэрміну ультыматуму Трампа па Армузскім праліве.

Мерапрыемства было запланавана на 8:00 па мясцовым часе (15:00 па Мінску). Адказваць на пытанні журналістаў павінны былі міністр абароны Піт Хегсет і кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дэн Кейн.

Каментары4

  • Indrid Cold
    07.04.2026
    ТАСО
  • тобок
    07.04.2026
    у 19 :30 іранцы спакойна адстраляюцца па аэрадромах і караблях зша.
    і пойдуць задаволеныя спаць у бамбасховішча.
  • Стрыжань
    07.04.2026
    Да апоўначы заўтрашняга дня кожны мост у Іране будзе цалкам знішчаны, а кожная электрастанцыя ў Іране выйдзе з ладу — яны будуць гарэць, выбухаць і больш ніколі не будуць выкарыстоўвацца

    Нешта мне гэтае "прінужденіе к міру" нагадвае....

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп2

PandaDoc звольніў частку каманды7

Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя1

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі34

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію99

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць