Хлопец не давучыўся ва ўніверсітэце і з'ехаў у Польшчу. Але па вяртанні яму прыпомнілі позву з ваенкамата
Па вяртанні ў Беларусь яго затрымалі.

Мінчук меў адтэрміноўку ад службы ў арміі да ліпеня 2022 года, паколькі вучыўся ва ўніверсітэце. У сакавіку 2022-га ён атрымаў позву аб яўцы ў жніўні ў ваенкамат Фрунзенскага раёна сталіцы. Аднак у траўні хлопец забраў дакументы з універсітэта, не абараніўшы дыплом, і ў чэрвені выехаў праз Літву ў Польшчу, расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Фрунзенскага раёна.
На прызыўніка ў снежні таго ж года распачалі крымінальную справу, а ў лютым 2023-га ён быў абвешчаны ў вышук.
У Польшчы хлопец працаваў таксістам. Звольніўшыся, вырашыў вярнуцца ў Беларусь, і 14 ліпеня 2025 года пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы яго затрымалі памежнікі. Хлопца змясцілі ў следчы ізалятар.
Мінчуку выставілі абвінавачванне ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу — ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса. Справу хлопца (цяпер яму 24 гады) накіравалі ў суд.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары