Свет1010

Кэралайн Левіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт праводзіць прэс-канферэнцыю, прысвечаную маючай адбыцца сустрэчы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, запланаванай на пятніцу на Алясцы.

Кэралайн Левіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

Паводле слоў прэс-сакратаркі Трампа, сустрэча адбудзецца ў Анкорыджы — галоўным горадзе Аляскі.

Кэралайн Левіт падкрэсліла, што галоўная мэта гэтай сустрэчы — спроба пакласці канец вайне і спыніць гвалт.

Тлумачачы, чаму на перамовы не быў запрошаны Уладзімір Зяленскі, прэс-сакратарка заявіла, што ініцыятыва паходзіла ад Пуціна. Трамп, маўляў, пагадзіўся на сустрэчу менавіта па ягонай просьбе, каб лепш зразумець, як можна пакласці канец вайне. Раскрываць дэталі нядаўняй размовы Трампа з Зяленскім Левіт адмовілася.

Паводле яе слоў, размова Трампа з Пуціным будзе весціся адзін на адзін.

На пытанне. як Трамп будзе ацэньваць поспех сустрэчы і ці гатовы ён спыніць перамовы ў выпадку няшчырасці Пуціна, прэс-сакратарка адказала, што «не хацела б рабіць здагадак».

Гэтая сустрэча, дадала Левіт, «магчымасць выслухаць адзін з бакоў канфлікту і атрымаць больш дакладнае разуменне шляхоў да міру». Яна таксама пацвердзіла, што ўжо ёсць планы датычна будучай паездкі Трампа ў Расію.

«Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію, але ў пятніцу Трамп сустрэнецца з Пуціным на Алясцы», — сказала Левіт.

Каментары10

  • гешефт от путина решает всё
    12.08.2025
    Нас..ать трампу на Украину и на Международное Право...
  • бабруйчанін
    12.08.2025
    Цікава что пасля гэтая пр- сэкрэтарка будзе разпавядаць
    Мабыць як яшчэ адна зямлячка па маці Моніка
  • Барадзед
    12.08.2025
    Лавров купит Трампу розовую ушанку как Джен Псаки.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць