Грамадства3232

Былы купалавец Харланчук жыве ў Расіі і здымаецца ў «патрыятычных» серыялах

Пасля звальнення з Купалаўскага тэатра ў 2020 годзе за грамадзянскую пазіцыю Павел Харланчук пераехаў у Расію і з 2021 года працуе ў Маскоўскім губернскім тэатры пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава. Там ён удзельнічае ў некалькіх спектаклях: «Найшла каса на камень», «Без віны вінаватыя», «Вішнёвы сад» і іншых. Але ігрой у тэатры ягоная праца ў Расіі не абмяжоўваецца, піша Reform.news.

Павел Харланчук у ролі Егора Тлумава ў спектаклі «Найшла каса на камень» у Маскоўскім губернскім тэатры. Фота Галіны Фясенкі

Акрамя тэатральнай сцэны, Харланчук актыўна здымаецца ў расійскіх фільмах і серыялах. Сярод яго апошніх работ — роля вампіра ў серыяле «Вампіры сярэдняй паласы», а таксама ўдзел у ваенных «патрыятычных» серыялах, напрыклад «Па следзе звера», «Кацюша», «Знішчальнікі. Бітва за Крым». У 2025 годзе ён з’явіўся ў дэтэктыўным серыяле «Таксапарк №13», дзе грае інспектара, які шукае забойцу сваёй жонкі.

Хоць Павел застаецца прафесійным акцёрам нават у камерцыйных ці ідэалагічна спрэчных праектах, яго ўдзел у фільмах з вайскова-прапагандысцкім зместам выклікае супярэчлівыя пачуцці, асабліва на фоне ягонай ранейшай грамадзянскай пазіцыі.

Калегі акцёра ад каментарыяў збольшага ўхіляюцца, аднак некаторыя мяркуюць, што ў яго быў складаны перыяд у жыцці, уключаючы развод, і вераць, што ён мае свае прычыны на такі выбар.

У асабістым жыцці Павел — бацька пяцярых дзяцей, двое з якіх прыёмныя.

Каментары32

  • бабруйчанін
    02.08.2025
    5 дзяцей ( 2 прыемныя) гадаваць патрэбна ....таму таму...Памаўчым
  • Seka
    02.08.2025
    Павал "Между продчым".
  • яго ўзровень
    02.08.2025
    "Маскоўскім губернскім тэатры "

    з цэнтра эўропы , ардынскую губерню, яго ўзровень ))

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць