Свет2222

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Былы камандуючы арміяй ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс у інтэрв'ю Delfi ацаніў сітуацыю на фронце ва Украіне, гатоўнасць НАТА і Літвы да магчымай вайны і сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі.

Генерал Бен Ходжэс. Фота: AP Photo/Alik Keplicz

Бэн Ходжэс ацаніў сітуацыю на фронце ва Украіне.

«Я б сказаў, што яны нядрэнна справіліся з задачай стрымлівання расійскіх сухапутных войскаў. Чаго ім не хапае, дык гэта дальнабойнай высокадакладнай зброі, якая дазволіла б ім знішчаць расійскія штабы, расійскую лагістыку, наносіць удары па расійскіх заводах, якія вырабляюць беспілотнікі, па расійскіх аэрадромах, з якіх узлятаюць расійскія бамбавікі і запускаюцца крылатыя ракеты па ўкраінскім цывільным насельніцтве. Вось што трэба.

І, вядома ж, супрацьпаветраная і супрацьракетная абарона, Patriot у канчатковым выніку з'явіцца там. Але гэта, верагодна, у наступным годзе. Але Patriot бескарысны супраць беспілотнікаў. Таму ўсё, што мы можам зрабіць, каб дапамагчы Украіне — гэта спыніць гэтыя беспілотнікі, цяпер, уключаючы знішчэнне завода, дзе гэтыя беспілотнікі вырабляюцца. Што мы называем «забіць лучніка, а не спрабаваць перахапіць усе стрэлы».

Так што калі вы знішчаеце месца, адкуль ляцяць беспілотнікі, вы забіваеце лучніка».

«Паглядзіце на апошнія тры гады, тры з паловай гады, пры поўнай перавазе Расіі, яны ўсё яшчэ кантралююць толькі 19% Украіны. Яны амаль не прасунуліся ад Аўдзееўкі, якая была ўзятая паўтара года таму. Таму мы не можам меркаваць пра вайну, калі губляюцца маленькія вёскі. Мы ацэньваем вайну, дэманструючы, што Расія не можа перамагчы. Вось на чым нам варта засяродзіцца», — дадаў генерал.

Ён паўтарыў, што Украіне патрэбна дальнабойная высокадакладная зброя, здольная паражаць цэлі на 700—1000 кіламетраў. 

Бэн Ходжэс таксама патлумачыў, чаму Patriot не могуць так хутка пастаўляць ва Украіну, як хацелася б.

«Patriot — вельмі дарагая і складаная сістэма ўзбраення, вытворчасць якой займае шмат часу. Таму кампаніі, якія ўдзельнічаюць у яе стварэнні, гадамі адстаюць ад графіка, каб адпавядаць усім патрабаванням.

Цяпер усё было б інакш, калі б урад ЗША шмат гадоў таму ўсвядоміў і стратэгічна прадумаў гэтую вайну, усвядоміў важнасць дапамогі Украіне ў перамозе і абароне ад расійскіх нападаў на ўкраінскае цывільнае насельніцтва. Тады ўраду ЗША варта было б выдаткаваць шмат грошай на кампаніі, якія вырабляюць Patriot, і сказаць: «Мы хочам падвоіць аб'ёмы вытворчасці або патроіць дадатковыя рэсурсы для павелічэння вытворчасці». Але пры гэтым настроіцца на вайну.

Але мы ніколі гэтага не рабілі: ні пры адміністрацыі Абамы, ні пры першай адміністрацыі Трампа, ні пры Адміністрацыі Байдэна, ні цяпер. У такіх сістэм, як Patriot, унікальная сістэма вытворчасці, і яе вельмі складана хутка паскорыць. Але я б таксама сказаў, што нам трэба перастаць думаць толькі пра Patriot, падумаць аб зброі вялікай далёкасці.

Украіна ўжо прадэманстравала, што здольная ствараць уласныя беспілотнікі. Яны могуць даляцець да Масквы. Мы павінны ўкладваць у гэта грошы і тэхналогіі, дапамагаць Украіне распрацоўваць больш магутныя баявыя нагрузкі для палёту на далёкія адлегласці».

Генерал адказаў, што калі Расія калі-небудзь нападзе на краіну NATO, то «Калінінград і ўвесь расійскі патэнцыял там будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны».

Ён дадаў, што Літве трэба думаць стратэгічна.

«За спінай у яе Балтыйскае мора, ёсць Калінінград, ёсць Беларусь. Менавіта таму так важна, каб Літва рабіла тое, што яна робіць цяпер, — нарошчвала свой патэнцыял, шчыльна супрацоўнічала з саюзнікамі. Нямецкая брыгада, якая накіроўваецца туды, амерыканцы, ваш польскі саюзнік на поўдні, ваш латвійскі саюзнік на поўначы.

Але насельніцтва таксама павінна ведаць, што, магчыма, пройдзе два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць з-за межаў Літвы. Вядома, авіяцыя NATO будзе там у першыя гадзіны. Але насельніцтва, цывільнае насельніцтва, павінна разумець сваю ролю, і Літва павінна адпрацаваць са сваімі рэзервістамі і добраахвотнікамі, што яны будуць рабіць; кожны літовец, які ўжо знаходзіцца ў рэзерве, павінен дакладна ведаць, куды ён адправіцца, калі і што ад яго чакаецца.

Я думаю, што яшчэ транспартная інфраструктура ў Літве, разумееце, будзе вельмі важная, і я спадзяюся, што аднойчы праект Rail Baltica будзе нарэшце завершаны, і мы зможам вельмі хутка перамяшчаць цягнікі з цяжкай тэхнікай у краіны Балтыі, без неабходнасці мяняць каляіну».

Генерал таксама пракаментаваў сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі «Захад — 2025», якія пройдуць у верасні.

«Гэта магчымасць для нас вывучыць, паназіраць, убачыць, што яны робяць, якое новае абсталяванне яны могуць прадставіць, якімі магчымасцямі яны валодаюць. І, ведаеце, гэта магчымасць паназіраць — Беларусь цікавая. У мяне няма ілюзій наконт Лукашэнкі і ягоных жаданняў, але пакуль яны не дазволяць Расіі размяшчацца там у вялікіх колькасцях, я думаю, што гэта не будзе жахлівым зыходам».

Каментары22

  • Кальян
    28.07.2025
    Зря они так сабли точат. Они думают, им придется иметь дело с Путиным. Но им придется иметь дело не с Путиным
  • А як насамрэч!
    28.07.2025
    Якая ўражваючая недасведчанасць! Калінінград і ствараўся пад тое, каб на яго напалі, была ініцыяваная правакацыя - тады адразу будзе ядравым ударам знішчана ЎСЯ Прыбалтыка. І вось тады пачнецца замес. Еўропа не здольная сябе абараніць, як паказвае прыклад Украіны. ЗША выводзяць войскі, не жадаючы падстаўляцца з-за слабакоў.
    Таму лёс Еўропы перадвызначаны дакладна. А вось з ЗША будзе размова сур'ёзная. На жаль, і ад Беларусі застануцца рожкі ды ножкі. Але нам не ў першы раз адбудоўвацца, выжывем!
  • 35 лет?
    28.07.2025
    Они что, до сих пор не перешли на европейскую ж/д колею?

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі1

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне17

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі1

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць