Свет1515

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя афіцыйна прызнае Палесцінскую дзяржаву ў верасні на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Бі-бі-сі.

Махмуд Абас і Эмануэль Макрон, фота Chesnot / Getty Images

«Будучы верным свайму гістарычнаму абавязку па забеспячэнні справядлівага і трывалага міру на Блізкім Усходзе, я прыняў рашэнне аб прызнанні Францыяй Дзяржавы Палесціна. Я ўрачыста абвяшчу пра гэта на Генеральнай Асамблеі ААН у верасні гэтага года», — напісаў Макрон у сацыяльнай сетцы X, прыклаўшы да паста ліст кіраўніку Палесцінскай аўтаноміі Махмуду Абасу.

«Неабходна неадкладна ўсталяваць перамір’е, вызваліць усіх закладнікаў і аказаць масіраваную гуманітарную дапамогу насельніцтву Газы. Неабходна таксама гарантаваць дэмілітарызацыю ХАМАС, гарантаваць бяспеку і аднавіць Газу», — дадаў Макрон.

Палесцінскія афіцыйныя асобы віталі рашэнне Макрона, у той час як прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што гэты крок стане «ўзнагародай за тэрарызм» пасля нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

«Палесцінская дзяржава ва ўмовах, што склаліся, стане плацдармам для знішчэння Ізраіля, а не для мірнага суіснавання з ім. Палесцінцы не імкнуцца да стварэння дзяржавы побач з Ізраілем, яны імкнуцца да стварэння дзяржавы замест Ізраіля», — гаворыцца ў заяве Нетаньяху.

Кіраўнік МЗС Ізраіля Гідэон Саар назваў рашэнне Макрона абсурдным.

Зараз Палесцінскую дзяржаву прызналі больш за 140 з 193 дзяржаў-членаў ААН. Сярод іх — Расія і Кітай, а таксама некалькі краін Еўрасаюза, у тым ліку Іспанія і Польшча.

ЗША і Вялікабрытанія не прызналі палесцінскую дзяржаву.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што ў пятніцу правядзе экстранныя перамовы з лідарамі Францыі і Германіі, каб абмеркаваць, як «спыніць забойствы ў Газе і забяспечыць людзей прадуктамі, у якіх яны так адчайна маюць патрэбу».

«Мы з’яўляемся сведкамі гуманітарнай катастрофы», — сказаў Стармер.

Па яго словах, дзяржаўнасць «з’яўляецца неад’емным правам палесцінскага народа», а спыненне агню ў Газе «паставіць нас на шлях прызнання палесцінскай дзяржавы».

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў ноч на пятніцу заявіў, што Вашынгтон адхіляе план Макрона аб прызнанні палесцінскай дзяржавы.

«Гэта безадказнае рашэнне толькі служыць прапагандзе ХАМАС і зрывае мірны працэс. Гэта аплявуха ахвярам 7 кастрычніка», — напісаў Рубіа ў сацыяльнай сетцы X.

Каментары15

  • Смешна чуць такое ад габрэяў
    25.07.2025
    Ізраіль у свой час атрымаў роўна такую ж узнагароду і роўна за тое ж... Гуглім "іргун", "лехі" "эрец-ізраэль"...
  • Разуй глаза
    25.07.2025
    Макрон делает реверанс своему арабскому населению, которого уже 10%. Не беларусы в Литве или в Польше будут делать "островки", а во Франции через несколько десятилетий введут шариат.
  • БрБрПатапім
    25.07.2025
    там зараз, пакажыце мне хоць адзін мітынг супраць Хамас.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца77

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ7

ГрамадстваАбнаўляецца7

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць