Грамадства33

Беларускія мытнікі адказалі на скаргі адносна доўгага афармлення на мяжы

Дзяржаўны мытны камітэт пракаментаваў скаргі, якія з’явіліся ў сацсетках адносна доўгага чакання на мяжы. Паводле іх слоў, беларускія мытнікі робяць усё магчымае, каб паскорыць працэс, але ім перашкаджае «нерытмічная» праца службаў сумежных дзяржаў.

Фота ілюстрацыйнае

У ДМК сцвярджаюць, што некаторыя людзі, асабліва з суседніх краін, нібыта наўмысна распаўсюджваюць хлуслівую інфармацыю ў тэлеграм-чатах, каб стварыць напружанасць.

У якасці прыкладу прыводзіцца нейкі жыхар Літвы, які нібыта чакаў суткі на КПП «Каменны Лог», але, як сцвярджаюць мытнікі, ён наогул туды не заязджаў апошнія два месяцы — толькі адзін раз перасякаў мяжу ў «Беняконях», дзе праходжанне мяжы заняло крыху больш за гадзіну.

Сярэдні час праходжання ўсіх кантроляў у «Каменным Логу» для легкавых аўто, паводле слоў беларускіх мытнікаў, складае да 2,5 гадзіны, а па «зялёным» калідоры — 15—20 хвілін.

Мытня працуе ва ўзмоцненым рэжыме і адзначае, што нядаўна спыніла спробы ўвезці буйныя партыі наркотыкаў.

Калі ў грамадзян узнікаюць праблемы ці пытанні на мяжы, ім раяць звяртацца праз афіцыйны сайт обращения.бел.

Што да чэргаў, то па стане на 22.00 16 ліпеня вялікая чарга была толькі ў «Брэсце» (490 легкавых машын), а ў «Каменным Логу», «Беняконях» і «Грыгораўшчыне» чэргаў не было.

Складаная сітуацыя з фурамі — у «Грыгораўшчыне» стаіць 655, у «Каменным Логу» — 570, у «Беняконях» — 510. Толькі ў «Казловічах» ніякай чаргі няма.

У Брэсце зафіксаваная чарга з 35 аўтобусаў.

Каментары3

  • Мх
    16.07.2025
    Штосці мне падказвае, што тыя хто звяртаўся са скаргамі на працу мытнікаў хутка будуць стаяць на фоне "нармальна зачыненых дзвярэй" і прасіць прабачэнне за дыскрэдытацыю дзяржаўных структур.
  • Ага
    17.07.2025
    Поляки и литовцы работают в 3 раза быстрее. У нас нейкие девицы по 15 лет ерундой занимаются.
  • Влад
    18.07.2025
    Беларусь отлично работает. Долго резину поляки тянут. И никаких оснований для этого нет.

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу30

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу30

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць