Гісторыя77

У старым Брэсце закансервуюць руіны кляштара бернардзінак

Руіны знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, іх закансервуюць дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культурная прастора». На дзяржаўным тэлебачанні адзначылі, што кансервацыя робіцца з мэтай выратаваць апошнія скляпенні і калідоры, а таксама гэта дапаможа даследаваць культурны слой вакол былога кляштарнага комплексу, піша «Радыё Свабода».

Рэшткі кляштара бернардзінак у Брэсце. Архіўны здымак

Рэшткі былога кляштара бернардзінак адкрываюцца для тых, хто праз паўднёвую браму праязджае да музея «Бярэсце» або Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці.

Пра руіны эпізадычна ўспаміналі. У пачатку 90‑х адмыслоўцы звярнуліся ў Цэнтральны вайскова-гістарычны архіў у Маскве. Захаваныя там малюнкі кляштараў дапамаглі археолагам пачаць раскопкі.

Пра раскопкі расказваў Уладзімір Казакоў, архітэктар, дырэктар ТАА «Рэстаўрацыяінвест»:

«Была задача ў нас: па-першае, выявіць касцёл, знайсці падмурак, каб вызначыць яго габарыты. Практычна цалкам усе склепы былі знойдзеныя. Скляпення першага паверха не было, там усё было засыпана. Тады мы атрымалі поўную карціну».

У 1992 годзе пад кіраўніцтвам археолага Валянціна Собаля праводзілі раскопкі на даўнім Замухавецкім прадмесці Брэста і выявілі асаблівасці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштара і касцёла бернардзінак. Гэты будынак яшчэ ў пачатку 2010‑х разглядалі для прыярытэтнага аднаўлення.

Так выглядаў касцёл манастыра бернардзінак у Брэсце

Пра даследаванні тэрыторыі сказаў таксама Віталь Піліповіч, археолаг, намеснік дэкана гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта:

«У 1993 годзе гэта плошча была даследавана. Акрамя самога касцёла, тут знайшлі аб’екты больш ранняга перыяду, бо мы ведаем, што да таго, як быў пабудаваны мураваны касцёл, а потым мураваны кляштарны комплекс, быў драўляны касцёл. 100% тут жылі людзі, бо знайшлі аб’екты XI—XIII стагоддзяў».

Але затым фінансаванне раскопак прыпынілі. Хоць нават пры гэтым гісторыкі з кожным годам даведваліся пра кляштар усё больш. Напрыклад, высветлілі, што да пачатку XIX стагоддзя жаночы манастыр і касцёл суседнічалі з мужчынскім кляштарам. Кляштарны комплекс у стылі віленскага барока быў міні-горадам са сваім аптэкарскім садам.

Рэканструкцыя касцёла, праект

Калі Брэст апынуўся пад уладай Расійскай імперыі, пабудовы перадалі Аляксандраўскаму Брэсцкаму кадэцкаму вучылішчу, а пазней размясцілі там шпіталь. І ў час Другой сусветнай вайны тут было адно з падраздзяленняў медыка-санітарнага батальёна.

Увесну пачнуць расчыстку тэрыторыі каля рэштак кляштара. Узмоцняць канструкцыі першага і падземнага паверхаў. Археолагі і гісторыкі мяркуюць, што ёсць усе перадумовы аднавіць раскопкі: культурны пласт глыбінёй 3 метры сапраўды хавае шмат адкрыццяў.

У XIX стагоддзі на загад расійскага цара Мікалая I Брэст амаль цалкам разбурылі. Жыхароў выселілі, а шматлікія цэрквы, касцёлы, палацы, кляштары перабудавалі пад казармы і вежы крэпасці, заяўлялі раней брэсцкія гісторыкі.

Каментары7

  • Поцык
    09.02.2026
    Нет русским прощения за то, что стёрли с земли наш тысячелетний город и построили свою крепость.
  • Мастацтвазнаўца
    10.02.2026
    "Кляштарны комплекс у стылі віленскага барока быў міні-горадам са сваім аптэкарскім садам." -- гэта не віленскае барока, хто запусціў гэтую лухту? У гэтым храме няма ніводнай прыкметы віленскага барока. НІ-ВОД-НАЙ !
  • Літвіны - Беларусы нацыя з сярэднявечча
    10.02.2026
    акупанты, не цалкам знішчылi гэта старажытнае месца, Літвіны - Беларусы нацыя з сярэднявечча з 13с., моанголы - маскавіты не. Імперскія казкі наконт таго што ленін-сталін утварыў Фінляндыю , Беларусаў, Балтыйскія краіны, Казахстан, і г.д цікавы толькі маскоўскім дзядам бздунам накшталт дугіна -пуціна

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць