Эканоміка55

Шакалад і цукеркі могуць патаннець

Еўразійская эканамічная камісія прыняла рашэнне вызваліць Беларусь, Арменію, Расію і Кыргызстан ад выплаты мытных пошлін на ўвоз некаторых прадуктаў перапрацоўкі какава-бабоў — неабястлушчанай какава-пасты, какава-алею і какава-тлушчу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Для Беларусі ўстаноўленыя бяспошлінныя квоты: 5,5 тысячы тон на адзін з відаў прадукцыі і 3,5 тысячы тон — на іншы. Ільгота будзе дзейнічаць да 30 красавіка 2027 года.

Гэтыя інгрэдыенты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці шакаладу, шакаладных цукерак і іншых кандытарскіх вырабаў, а таксама ў фармацэўтычнай і парфумернай галінах. Чакаецца, што зніжэнне мытных выдаткаў дазволіць прадпрыемствам зменшыць кошт сыравіны і павысіць эфектыўнасць працы.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што тавары, увезеныя з выкарыстаннем ільготы, можна будзе выкарыстоўваць толькі на тэрыторыі адпаведных краін. Рашэнне набудзе сілу праз дзесяць каляндарных дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Каментары5

  • Крамнік
    27.02.2026
    Патаннеюць, бо ніхто не купляе па такіх вар'ятскіх коштах
  • Напрыклад
    27.02.2026
    Раней Камунарка калі належыла Марату Новікаву выпускала добрую прадукцыю, гэтая прадукцыя займала прызавыя мейсцы, а вось калі лукашьё адабралі бізнес у Марата дык усё пайшло да заняпаду...
  • Улад
    28.02.2026
    Не патаннеюць, але сённяшнія кошты ня вырастуць. Можа, акцый стане больш. І то добра! :)

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну14

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену10

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах1

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць