Свет44

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП

Дзяніс жыве ў польскай Лодзі і знаходзіцца пад міжнароднай аховай. 

Фота: Lookby.Media

У студзені 2026 года ён аформіў ІП (JDG) і паспрабаваў адкрыць фірменны рахунак у тым жа банку, дзе ў яго ўжо ёсць асабісты рахунак. Аднак служба бяспекі банка адмовіла яму. Сваю гісторыю ён распавёў Most.

У 2023 годзе Дзяніс выехаў з Беларусі ва Украіну. У Беларусі сям'я займалася земляробствам, а ва Украіне ў іх быў дом і ўласная зямля. Сачыць за апрацоўкай зямлі аддалена было складана, і Дзяніс з'ехаў ва Украіну. Яго жонка і дзеці перыядычна прыязджалі да яго. У адну з такіх паездак стала зразумела, што вяртацца ў Беларусь небяспечна: у іх доме правялі ператрусы.

Тэрмін дзеяння беларускага пашпарта Дзяніса мінаў у студзені 2025 года. Ён адзначае, што заставацца ва Украіне без сапраўднага пашпарта было б праблематычна, і сям'я прыняла рашэнне летам 2024 года з'ехаць у Польшчу. Адразу падаліся на міжнародную ахову, якую атрымалі ў сакавіку 2025 года.

У верасні 2024 года Дзяніс адкрыў асабісты рахунак у банку PKO — на той момант у яго быў яшчэ дзеючы беларускі пашпарт і віза. Калі ў студзені 2025 года тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся, банк паведаміў беларусу аб неабходнасці падаць новы дакумент.

— На той момант у мяне было толькі часовае пасведчанне асобы (яно выдаецца на час разгляду справы аб міжнароднай ахове). Яго прынялі, а супрацоўнікі банка сказалі, што я змагу без праблем адкрыць рахунак і для прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў мяне з'явіцца ІП, — распавядае Дзяніс.

Параілі звярнуцца ў іншыя банкі

У пачатку 2026 года мужчына зарэгістраваў ІП і звярнуўся ў аддзяленне банка для адкрыцця бізнэс-рахунку. Там прынялі ўсе дакументы, ён запоўніў заяву і аформіў заяўку. Аднак пазней яму ператэлефанавалі з банка і адмовілі.

— Сказалі, што, на жаль, служба бяспекі не прапусціла, бо ў мяне беларускае грамадзянства. Хоць карта побыту ў мяне сапраўдная да 2027 года, і ў ёй пазначана падстава выдачы — дадатковая абарона, — расказвае Дзяніс.

Пісьмовага абгрунтавання адмовы ён пакуль не атрымаў. У банку рашэнне патлумачылі ўнутранай працэдурай праверкі і параілі звярнуцца ў іншыя банкі.

Most патэлефанаваў на інфалінію банка PKO, аднак там не змаглі пракаментаваць сітуацыю Дзяніса, паколькі журналіст не мае права яго прадстаўляць. Беларусам, якія хочуць адкрыць рахунак для ІП, рэкамендавалі звяртацца ў аддзяленне банка і вырашаць пытанні індывідуальна.

Каментары4

  • Гы :)
    27.02.2026
    Інагда не да законаў
  • Вадзім
    27.02.2026
    імя, калі так проста дамовіцца, пакажы як гэта робіцца.
  • Вадзім
    27.02.2026
    Тут штука яшчэ ў тым, што ў Польшчы банк абсалютна не абавязаны адкрываць рахунак для ІП, і лёгка можа адмовіць нават па прычыне "не хачу". І насамэч банкі тут так і робяць. Гэта зьдзелка паміж 2 юрасобамі. У Беларусі і ва Ўкраіне неяк па іншаму было, там банкі былі толькі радыя.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць