Грамадства11

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads

Адна з карыстальніц Threads зацікавілася пытаннем: а хто ж тая сям’я, чыё фота можна пабачыць на ўпакоўцы батона «Для вашай сям’і», і чаму людзі пагадзіліся сфатаграфавацца. Нечакана ў каментары прыйшла жанчына са здымка і ўсё расказала.

«Мы тая самая сям’я на батоне», — напісала Юлія Айгумава і ў якасці доказу дадала свежы сямейны здымак з адпачынку. Вядома, яе адразу завалілі пытаннямі.

Высветлілася, што сям’я Айгумавых — Юлія, яе муж Руслан і іх дзеці Ева і Багдан — жывуць у Гродне. Сама Юлія працуе майстрыцай манікюру і педыкюру, а таксама праводзіць навучанні. А яе дачка Ева ўжо даўно спрабавала сябе ў мадэлінгу.

Так сям'я Айгумавых выглядае цяпер

Жанчына распавяла, што проста даслала фота на конкурс, які праводзіў Слуцкі хлебазавод, — і менавіта яно перамагло. Дарэчы, сам здымак быў зроблены пяць гадоў таму.

У каментарах пацікавіліся, ці атрымалі Айгумавы ганарар за тое, што цяпер на іх фота глядзіць уся Беларусь. Юлія пацвердзіла, што грошы ім сапраўды заплацілі, але памер сумы не агучвала.

Спыталі і пра тое, ці есць сама сям’я той батон «Для вашай сям’і». Жанчына прызналася, што ў Гродне ён не прадаецца, а вось калі яны прыязджаюць у Мінск, то набываюць адразу шмат — каб потым падарыць бабулям і дзядулям, ды каб дзеці маглі аднесці ў садок і школу.

Людзі жартуюць, што на фразу «Я вас недзе ўжо бачыў», Юлія можа смела адказваць: «На батоне!». А жанчына расказала, што яшчэ не было выпадку, каб іх на вуліцы нехта пазнаў — затое на касе ў краме, калі яны набываюць шмат батонаў на падарункі, пазнаюць заўсёды.

Юліі напісалі шмат прыемных слоў: «Ваша сям’я для мяне ўжо як родная!», «Вы вельмі мілыя, добра выглядаеце на маім любімым батоне», «Калі купляю яго, заўсёды мужу кажу «батон са шчаслівай сям'ёй» і мой муж адразу разумее, які батон я ўзяла».

Увогуле, ідэя завода размясціць на ўпакоўцы фота рэальнай беларускай сям'і спадабалася людзям: «Ідэя, дарэчы, топ. Можна кожны год мяняць сем’і. Будзе рэнтабельнасць шалёная. Я б усім сваякам купляла свой батон». Юлія пажартавала ў адказ: «Нічога не трэба мяняць. Пяць гадоў вісім на гэтым батоне, можам яшчэ дваццаць».

Каментары1

  • батон
    10.02.2026
    "каб дзець маглі аднесьці ў садок і школу" пытанне - навошта?) Там не хапае батону? Ці гэта такі ласунак для сяброў?))

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць