Свет11

Падчас Супербоўла на стадыёне ў жывым эфіры згулялі вяселле. Уладальнік «Грэмі» Bad Bunny выступіў сведкам і зарэгістраваў шлюб

Выступ Bad Bunny Трамп назваў самым жахлівым за гісторыю.

Фінал Нацыянальнай футбольнай лігі (Супербоўл) не проста галоўная спартыўная падзея ў ЗША, але і шоу з самай вялікай аўдыторыяй. 30 секунд рэкламы каштуюць мільёны даляраў.

Яго кульмінацыя — музычны выступ у перапынку матча. Гэтым разам за яго адказваў пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які тыдзень таму ўзяў «Грэмі» за найлепшы альбом года (усе песні, дарэчы, на іспанскай).

Выступ Bad Bunny працягваўся 13 хвілін. І прыкладна на пятай хвіліне гледачы ўбачылі вяселле ў дэкарацыях пуэртарыканскай плошчы.

Можна было падумаць, што гэта частка шоу (у цэлым так і ёсць), — але вяселле было сапраўднае.

Малады і маладая, чые імёны не раскрываюцца, запрасілі Bad Bunny на сваё вяселле. Ён жа ў адказ прапанаваў ім замест гэтага стаць часткай свайго выступу на Супербоўле і ўзяць шлюб проста там.

Скрыншот NFL

У выніку ў моманце, які трапіў у кадр, святар абвясціў пару мужам і жонкай, пасля чаго яны пацалаваліся і пачалі танцаваць з гасцямі побач з гіганцкім тортам.

Сам Bad Bunny выступіў сведкам і падпісаў іх пасведчанне аб шлюбе. Таксама падчас вяселля праспявала і станчыла з Bad Bunny Лэдзі Гага (у блакітнай сукенцы). Таксама выступіў яшчэ адзін вядомы пуэртарыканец — Рыкі Марцін.

Скрыншот NFL

Выступ Bad Bunny меў выразны палітычны складнік. Падчас перфомансу была складаная сцэнаграфія, якая ўключала імітацыю плантацыі цукровага трыснягу і пуэртарыканскага жылога квартала.

У канцы рэпер, які часта крытыкуе Трампа за міграцыйную палітыку, сказаў: «Божа, блаславі Амерыку», пералічыўшы разам з ЗША і іншыя краіны кантынента — Канаду, Пуэрта-Рыка, Аргенціну, Мексіку, Уругвай, Парагвай. На білбордзе за яго спінай падчас выступлення быў надпіс: «Адзінае, што мацнейшае за нянавісць — гэта каханне».

Трамп назваў выступ «Дрэннага трусіка» вельмі кепскім.

«Шоу ў перапынку Супербоўла — гэта абсалютны жах, адно з найгоршых за ЎСЮ ГІСТОРЫЮ! У ім няма ніякага сэнсу, гэта абраза велічы Амерыкі, яно не адпавядае нашым стандартам поспеху, крэатыўнасці або перавагі», — напісаў ён у сацсетцы Truth Social.

Супербоўл прайшоў 8 лютага (у Мінску была ноч) у Санта-Клары (Каліфорнія). Матч выйграў «Сіэтл Сіхокс», які перамог «Нью-Інглэнд Пэтрыётс» з лікам 26:13.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    10.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць