Грамадства77

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»

Савет Міністраў заявіў пра планы запусціць у Беларусі жаночае інтэрнэт-радыё, а таксама арганізаваць шэраг міжнародных жаночых форумаў, фестываляў і конкурсаў. Гэтыя ініцыятывы маюць на мэце сфарміраваць так званы «брэнд беларускай жанчыны» ў межах Года беларускай жанчыны, якім Лукашэнка абвясціў 2026 год.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Веснік Чэрыкаўшчыны»

У рэспубліканскім плане мерапрыемстваў, зацверджаным 9 лютага прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, прадугледжана 61 тэматычнае мерапрыемства. Каардынаваць іх будзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Усе яны скіраваныя на папулярызацыю ролі жанчыны і яе ўнёску ў развіццё грамадства, а таксама на ўзмацненне падтрымкі жанчын і сем’яў з дзецьмі.

Для інфармацыйнай падтрымкі ключавой тэмы года ўлады плануюць адкрыць жаночае інтэрнэт-радыё і запусціць шэраг медыяпраектаў з хэштэгамі #белоруска21века, #ВсеНачинаетсяСсемьи, #ЖенскоеЛицоБеларуси.

Акрамя таго, запланавана правядзенне міжнародных форумаў, прысвечаных ролі жанчыны, у тым ліку ў захаванні сям’і і міру, хоць канкрэтныя фарматы пакуль не агучваюцца.

Сярод культурных і грамадскіх ініцыятыў урад назваў конкурсы «Жанчына года» і «Сям’я года», сямейны фестываль «Разам», моладзевы праект «Дзявочы вянок міру», а таксама стварэнне розных дыялогавых пляцовак для жанчын, правядзенне выстаў і асветніцкіх акцый — такіх як «Рука дапамогі», «Пункт апоры», «Быць мамай — крута!»

Паралельна з гэтым улады абяцаюць актыўна прапагандаваць здаровы лад жыцця і рэалізаваць комплекс мер па ўмацаванні жаночага здароўя. На працягу года плануюцца прафілактычныя медыцынскія акцыі, спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы і фестывалі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Беларускі саюз жанчын зацвердзіў афіцыйны лагатып Года беларускай жанчыны. Як адзначыла старшыня арганізацыі Вольга Шпілеўская, у выбраным з сотні конкурсных варыянтаў лагатыпе ўдалося аб’яднаць усе неабходныя сімвалы.

Каментары7

  • Представляю себе эти конкурсы
    09.02.2026
    Одной рукой жарить котлеты, другой "рожать", а хвостом и уздечкой руководить бизнесом)
  • Селук
    09.02.2026
    А амбасадором брэнда берите Кочанову.
  • угу
    09.02.2026
    Все эталоны белжэншыны, показаны на бахче лукашенко, арбузным, женским батальоном для спецоперации после баньки.....

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць