Свет11

Ва Украіне расследуюць справу былога дэпутата, які перад самай вайной збег у Беларусь

Ва Украіне распачалі завочнае дасудовае расследаванне ў дачыненні да былога дэпутата Вярхоўнай Рады Алега Валошына. Адпаведны дазвол выдаў суд. Валошын пакінуў Украіну за тыдзень да пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе і выехаў у Беларусь, піша «Радыё Свабода».

Алег Валошын. Фота: «Радыё Свабода»

Як вынікае з матэрыялаў, якімі валодае «Радыё Свабода», крымінальную справу супраць Валошына завялі яшчэ напрыканцы студзеня 2022 года. Спачатку экс-дэпутату інкрымінавалі дзяржаўную здраду, за што прадугледжана пакаранне ў выглядзе працяглага пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

У снежні 2025 года да абвінавачання дадалі яшчэ адзін артыкул — непадачу дэкларацыі асобай, якая выконвае дзяржаўныя функцыі. Гэтае парушэнне можа карацца буйным штрафам, абмежаваннем волі або кароткатэрміновым зняволеннем з забаронай займаць пасады.

Сярод доказаў у справе — відэаматэрыялы з прапагандысцкай праграмы «САСС уполномочен заявить», якая выходзіла на беларускім дзяржаўным тэлеканале СТВ да чэрвеня 2025 года. Праграму вяла жонка Валошына — Надзея Сас. Следства аналізавала выпускі за перыяд з снежня 2022‑га да лютага 2023 года.

Паводле высноў экспертызы, у выказваннях Алега Валошына змяшчаліся элементы прапаганды, якія сведчаць пра падтрымку дзеянняў вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расіі падчас агрэсіі супраць Украіны. Такія заявы, на думку спецыялістаў, маглі фарміраваць антыўладныя настроі ва ўкраінскім грамадстве і наносіць шкоду суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і інфармацыйнай бяспецы краіны.

Следства таксама сцвярджае, што 13 лютага 2022 года Валошын выехаў у Беларусь, а ў дні, калі ў Расіі прымалася рашэнне аб уварванні ва Украіну, знаходзіўся на тэрыторыі РФ.

Раней Алег Валошын працаваў прэс-сакратаром Міністэрства замежных спраў Украіны ў часы прэзідэнцтва Віктара Януковіча, а пасля змены ўлады ўзначальваў міжнародны аддзел тэлеканала «112-Украіна». Яго жонка таксама працавала на медыярэсурсах, якія звязвалі з Віктарам Медзведчуком — кумам Уладзіміра Пуціна.

Каментары1

  • Прохожий
    10.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць