Свет11

Рутэ: Кітай можа справакаваць Расію да нападу на НАТА

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ выказаў занепакоенасць, што ў выпадку, калі Кітай вырашыць выкарыстаць сілу супраць Тайваня, ягоны лідар Сі Цзіньпін можа папрасіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адцягнуць увагу Захаду, распачаўшы напад на тэрыторыю краін НАТА. Пра гэта Рутэ 5 ліпеня расказаў у інтэрв’ю выданню The New York Times. 

Марк Рутэ. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Паводле слоў генсака НАТА, разуменне такой пагрозы становіцца ўсё больш выразным.

Каб стрымаць магчымыя дзеянні Кітая і Расіі, Рутэ прапануе два крокі:

1) Умацаванне самога альянсу, каб Расія не адважылася на напад.

2) Пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна, асабліва ў сферы абарончых тэхналогій.

Ён падкрэсліў, што Расія аднаўляе вайсковую магутнасць вельмі хутка — цяпер яна вырабляе боепрыпасаў у тры разы больш за тры месяцы, чым увесь НАТА за год.

Інтэрв’ю таксама закранула ролю ЗША і магчымыя наступствы вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта. Нагадваецца, што Трамп раней скептычна ставіўся да НАТА і нават пагражаў выйсці з альянсу. Аднак Рутэ прызнаў, што патрабаванне Трампа, каб краіны НАТА выдаткоўвалі не менш за 2% ВУП на абарону, было правільным, і гэта дапамагло дасягнуць цяперашніх дамоўленасцяў.

На саміце ў Гаазе 25 чэрвеня 2025 года ўдзельнікі НАТА прызналі Расію «доўгатэрміновай пагрозай» і дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ВУП да 2035 года.

У сваю чаргу, расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў крытыкаваў рост вайсковых бюджэтаў НАТА, назваўшы гэта «шляхам да развалу альянсу».

Каментары1

  • Петруха
    06.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць