Нерухомасць55

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ

У вёсцы Крыжоўка, што недалёка ад МКАД і Заслаўскага вадасховішча, збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс.

План праекта

Змены чакаюць тэрыторыю былога лагера, дзе адпачывалі дзеці чыгуначнікаў (і ўсе, хто змог трапіць у ведамасны дзіцячы сад у раёне вакзала). На тым месцы, дзе калісьці стаялі жылыя карпусы, сталовая і дзіцячыя пляцоўкі «Жураўліка», можа з'явіцца «турыстычна-аздараўленчы комплекс з вылучэннем чэргаў будаўніцтва», піша «Анлайнер».

Сярод соснаў хочуць узвесці шасціпавярховы (пяць паўнавартасных узроўняў плюс адзін мансардны) гасцінічны комплекс.

А яшчэ базу адпачынку, якая складаецца з грамадскага корпуса з басейнам і рэстаранам. Таксама тут плануецца размясціць некалькі гасцявых домікаў, банкетную залу і паркоўку на 150 машына-месцаў.

Над загарадным праектам працавала студыя «Арх-Нуво», вядомая па стыльным ЖК «Андрэеўскі», які цяпер будуецца ў раёне вуліцы Захарава ў Мінску.

Грамадскі корпус будзе аднапавярховым. Гатэль, як ужо згадвалася, — на шэсць узроўняў. Яго разаб'юць на тры асобныя карпусы. Нумары запраектаваныя двухмесныя і двухмесныя з гасцінай. Акрамя ўласна даху над галавой гасцініца прапануе адпачывальнікам рэстаран на 128 пасадачных месцаў, два банкетныя залы, басейн, кальянную, кінапакой, праекцыйную і памяшканне для майстар-класаў. На мансардным паверсе жылля не будзе: там размесцяць зоны VR, дзіцячыя пакоі, більярдавую і нейкую ўніверсальную залу.

«Для персанальнага адпачынку ў вузкім коле з сям'ёй або сябрамі праектам распрацаваны гасцінічныя домікі, якія акружаны лясным масівам, светлавымі фігурамі, якія ствараюць асаблівую атмасферу, зонамі адпачынку. Кожны домік абсталяваны асабістай тэрасай, з якой адкрываецца від на ўнутраны вадаём і добраўпарадкаванне комплексу», — удакладняюць у «Арх-Нуво», з чаго становіцца зразумела, што на тэрыторыі будзе сваё азярцо.

Асобная банкетная зала (паўнавартасны будынак) таксама будзе знаходзіцца каля вадаёма. Яе акружаць зоны актыўнага адпачынку, гульнявыя пляцоўкі для гасцей розных узростаў, а таксама «асветленая светлавымі кольцамі зона пад адкрытым небам, якая стварае незабыўную казачную атмасферу моманту».

Будзе праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі, у рамках якога выдзеляць месца для кафэ. На генплане ўсё гэта выглядае так: разгледзець можна куток для ёгі, некалькі альтанак на краі лесу, вяровачны гарадок, лабірынт і нават тэлескоп.

Для рэалізацыі праекта трэба будзе знесці 10 цагляных карпусоў: шэсць спальных, гаспадарчы, сталовую, будку вартаўніка і хлеў.

Летась «Жураўлік» выстаўлялі на аўкцыён. Пачатковы кошт лота складаў 640 820 рублёў. Першы крок — 32 041 рубель. Як менавіта прайшлі таргі, не паведамляецца. Затое вядома, што цяпер заказчыкам праекта ператварэння тэрыторыі выступае ЗАТ «УКХ «БелГАЗаўтасэрвіс»».

Зараз праект праходзіць стадыю грамадскага абмеркавання. Яно працягнецца па 14 ліпеня 2025 года. Арганізатар — Мінскі раённы выканаўчы камітэт. Азнаёміцца з архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй можна ў Ждановіцкім сельскім выканаўчым камітэце (аг. Ждановічы, вул. Паркавая, д. 4) або на сайце адміністрацыі Мінскага раёна. Прэзентацыя праекта будзе праводзіцца 9 ліпеня 2025 года ў 17:00 у Ждановіцкім сельскім выканаўчым камітэце.

Заўвагі і прапановы прымаюцца па 14 ліпеня 2025 года пісьмова шляхам занясення ў журнал па грамадскіх абмеркаваннях у Ждановіцкім сельскім выканаўчым камітэце. Таксама можна адправіць электронны ліст на e-mail: [email protected] з пазнакай «грамадскае абмеркаванне».

Каментары5

  • Штольц
    05.07.2025
    В стране за железным занавесом такое строят только для отмывания денег. Турист из россии и на вокзале под газеткой переночует.
  • Горожанин
    06.07.2025
    Дети рабочих и крестьян обойдутся без отдыха. Так понимаю? То есть закрываем и сносим бюджетные места отдыха, чтобы буржуи могли строить свои пентхаусы.
  • Максим Дизайнер
    06.07.2025
    Блуждающий эстет, Добро пожаловать в БССР. Кэлхи с пролами строя себе очередной дворЭц. Гостиничныйы комплекс в глуши, рядомс вескай, дзе баба Груня в грязных растянутых трениках за сеткой рабицей благоухающую дырку в земле лопатой "прочищет".

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць