Золата, «Гелендваген» і $27 мільёнаў на руцэ — з'явіліся некалькі кадраў з вяселля Адама Кадырава
У інтэрнэце з’явіліся здымкі, як мяркуецца, з вяселля Адама Кадырава — 17-гадовага сына кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і яго імавернага пераемніка, піша ВЧК-ОГПУ.

На відэа 17-гадовы Адам за рулём Mercedes-Benz G-Class (у РФ правы кіроўцы выдаюцца з 18 гадоў) страляе ў паветра з залатога пісталета, а таксама пазіруе з ім разам з сябрамі перад люстэркам.
Асаблівую ўвагу прыцягнула раскоша падзей.
Па звестках канала ВЧК-ОГПУ, на руцэ жаніха быў гадзіннік Jacob & Co. Billionaire ASHOKA з 320 брыльянтамі, коштам у $27,7 мільёна.





Учора стала вядома, што 17-гадовы начальнік аддзела бяспекі кіраўніка Чачні і сакратар Рады бяспекі рэспублікі Адам Кадыраў сыграў вяселле. Пра жаніцьбу брата распавяла Айшат Кадырава.
Першапачаткова яна не раскрывала асобы нявесты. Аднак пазней апублікавала пост, у якім распавяла, што сям’я кіраўніка Чачні даўно знаёмая з нявестай. Яна нарадзілася ў тым жа населеным пункце, што і Кадыравы. Нявесту завуць Медні.
Меркавана, Адам Кадыраў ажаніўся з дачкой чачэнскага сенатара Сулеймана Герэмеева. Герэмееў з'яўляецца блізкім саюзнікам Кадырава і даводзіцца стрыечным братам дэпутату Дзярждумы РФ Адаму Дзелімханаву.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары