Аўто77

За паўгода правоў пазбавілі больш за 10 тысяч кіроўцаў

З пачатку года ў Беларусі правоў кіравання транспартнымі сродкамі былі пазбаўленыя больш за 10 тысяч кіроўцаў. І гэта не лічачы тых, хто трапіўся за рулём у нецвярозым выглядзе. Статыстыку прывёў начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў, піша Onliner.by.

У краіне складваецца няпростая сітуацыя з дарожным траўматызмам. З пачатку года за стварэнне аварыйнай сітуацыі пешаходам, невыкананне хуткаснага рэжыму і правілаў абгону больш за дзесяць тысяч кіроўцаў пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі. За нецвярозае кіраванне прыцягнутыя да адказнасці звыш пяці тысяч парушальнікаў, таксама за рулём было выяўлена 20 тысяч «бяспраўнікаў».

— ДАІ працягвае несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, арыентаваны на выяўленне і спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, дачу прынцыповай ацэнкі іх дзеянням, — адзначыў Віктар Ротчанкаў.

— У органах унутраных спраў дастаткова сіл і сродкаў для выяўлення і спынення правапарушэнняў. Акрамя ажыццяўлення кантролю непасрэдна на дарогах з прымяненнем новых тэхналогій, пастаянна адсочваецца інфармацыя на інтэрнэт-рэсурсах, актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Каментары7

  • дзесь
    25.06.2025
    Зараз і кіроўцаў дэфіцыт стане
  • Имя
    25.06.2025
    Сначала разрешают велосипедистам и самокатчикам лететь по переходам, пешеходам - идти так, словно они бессмертные, пялясь в смартфон, а потом: "Ай-яй-яй!". Да, пешеходов нужно пропускать, но и пешеходам думать нужно, прежде, чем вручать свою жизнь совершенно незнакомому человеку...
  • Максим Дизайнер
    25.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць