Свет1010

Следчы камітэт Расіі: Тэракт у «Крокус Сіці Хол» быў здзейснены па замове Украіны

Следчы камітэт Расіі завяршыў расследаванне тэракту, які адбыўся 22 сакавіка 2024 года ў маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол», піша РБК. Як сцвярджаюць следчыя, злачынства было здзейснена па замове з боку Украіны з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі.

Фота: Аляксей Арлоў / «Ведомости»

Па справе праходзяць 19 абвінавачаных, і ўсе матэрыялы ўжо перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Увечары 22 сакавіка ўзброеныя нападнікі ўварваліся ў залу перад канцэртам гурта «Пікнік», адкрылі агонь па людзях і падпалілі будынак. У выніку загінулі 149 чалавек, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак, а больш за 600 атрымалі раненні. Агульныя матэрыяльныя страты ацэньваюцца прыкладна ў 6 мільярдаў расійскіх рублёў.

Следства ўстанавіла, што напад арганізавалі члены забароненай у Расіі тэрарыстычнай групоўкі «Вілаят Харасан» разам з саўдзельнікамі. Частка з іх прайшла падрыхтоўку за мяжой, іншыя знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і займаліся пошукам зброі, яе пераробкай і дастаўкай. Частку ўзбраення прывезлі спачатку ў дагестанскі Каспійск, а перад нападам — у Маскву.

Пасля тэракту злачынцы спрабавалі ўцячы, як сцвярджаюць расійскія следчыя, нібыта ва Украіну, але былі затрыманыя ў Бранскай вобласці. Следства працягвалася больш за год. У асобным парадку працягваецца расследаванне ў дачыненні да яшчэ двух арганізатараў і чатырох удзельнікаў тэрарыстычнай групы.

Падазраваным выстаўленыя абвінавачанні па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Расіі, уключаючы тэрарызм, удзел у тэрарыстычнай арганізацыі, незаконны абарот зброі і выбуховых рэчываў, а таксама падрыхтоўку да тэракту.

Сярод тых, хто праходзіць па справе, — грамадзяне розных краін, у асноўным яны з Таджыкістана.

Пры гэтым варта адзначыць, што раней паведамлялася, што следства фактычна абвяргала заявы расійскіх уладаў пра дачыненне Украіны да тэракту ў канцэртным зале «Крокус». Сцвярджалася, што тэрарысты былі завербаваныя афганскай ячэйкай «Ісламскай дзяржавы» «Вілаят Харасан».

Каментары10

  • Брэшуць!
    23.06.2025
    Брать заказы у неверных - харам! С Доном Ахматычем договорились по-братски.
  • сігога
    23.06.2025
    Нічога сабе заява? Два гады расследаванне вялі, а Салаўёў і Сіманян за 5 хвілін справу раскрылі ;)
  • Донг
    23.06.2025
    Кто вам поверит, убийцы.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць