Грамадства1515

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ

Вядомы навуковец, загадчык аддзела Расійскай нацыянальнай бібліятэкі і адзін з найбольш актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў апублікаваў у фэйсбуку фота, зробленае на магіле акадэміка Яўхіма Карскага, што на пецярбургскіх Смаленскіх могілках.

Фота Мікалая Нікалаева

«Пасля канферэнцыі [«Санкт-Пецярбург і беларуская культура»] паехалі на Смаленскія могілкі, пакласці кветкі акадэміку Карскаму. Кругом усё так зарасло баршчэўнікам, што не відаць помніка — толькі вяршыня крыжа. Баязлівыя ўдзельнікі цырымоніі не дазволілі мне і Міколу Сакалову парэзаць баршчэўнік — праўда, мы некалькі каліў паламалі нагамі і парасонамі і кветкі да помніка ўсё ж паклалі», — напісаў Мікалай Нікалаеў.

Магіла Яўхіма Карскага ў 2021 годзе. Фота Аляксея Ластоўскага

Акадэмік Яўхім Карскі (1861—1931) — лінгвіст, этнограф, філолаг-славіст і гісторык, якога справядліва лічаць адным з заснавальнікаў навуковага беларусазнаўства. Ён аўтар шматтомнай фундаментальнай працы «Беларусы» (т. 1—3, 1903—1922), якая да сённяшняга дня з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц па гісторыі і структуры беларускай мовы, фальклору і этнаграфіі. 

Каментары15

  • Валік
    19.06.2025
    Дык справа беларусаў Піцярбургу даглядаць могілкі беларускіх дзеячоў. Нават сорамна за йх, што дапусьцілі да такога стану магілу.
  • Віктась
    19.06.2025
    У цяперашні час можа лепей ціхенька прыбраць, а не пісаць на ўвесь свет. Або не чапаць. Могуць знішчыць, як польскія пахаванні
  • 1
    19.06.2025
    Вецер дзьме і вые,
    Што аж мыслі рвуцца,
    Змоўклі песні тые,
    Што іграў на дудцы.
    Раз яшчэ зайграю
    У астатняй хвілі
    Для тых, што жаль маю,
    Што мяне забылі...

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць