Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка
15 чэрвеня быў атакаваны будынак разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў інтэрв'ю Fox News заявіў, што Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Махамада Каземі і ягонага намесніка Хасана Махакекі.
Пазней Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі пацвердзіў гібель Каземі.
15 чэрвеня быў атакаваны будынак разведкі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
У гэты ж дзень адбылося некалькі выбухаў у Тэгеране. Знішчаныя будынкі сілавых міністэрстваў і Міністэрства юстыцыі.
У папярэднія дні Ізраіль забіў таксама некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў. Сярод іх — камандуючы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Хасейн Саламі, камандзір Ваенна-паветраных сіл КВІР Амір Алі Хаджызадэ, галоўнакамандуючы іранскіх Узброеных сіл Махамад Багеры, намеснік галоўнакамандуючага Галамалі Рашыд.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары