Кіно

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Амерыканскі акцёр Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса дзякуючы труку, выкананаму падчас здымак апошняга фільма франшызы «Місія невыканальная». Пра гэта паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў.

Калаж: Кніга рэкордаў Гінэса

«Восьмая, апошняя на сённяшні дзень частка франшызы «Місія невыканальная — Фінальная расплата» сапраўды падняла планку — відовішчныя трукі Тома падчас здымак фільма дазволілі яму ўпісаць сваё імя ў Кнігу рэкордаў Гінэса за найбольшую колькасць скачкоў з палаючым парашутам, выкананых адной асобай», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Кнігі рэкордаў.

Акцёр выканаў 16 дубляў падчас здымак сцэны са скачком.

Ён скакаў з верталёта з прасякнутым палаючай сумессю парашутам, які пазней узгараўся, акцёр пазбаўляўся ад яго, адкрываў запасны парашут і паспяхова прызямляўся. «Ні адзін іншы акцёр або каскадзёр не наблізіўся да такой колькасці смяротна небяспечных скачкоў», — адзначылі ў Кнізе рэкордаў.

62-гадовы Том Круз вядомы тым, што імкнецца самастойна выконваць як мага больш трукаў падчас здымак, сцвярджаючы, што гэта робіць яго фільмы больш аўтэнтычнымі. Найчасцей акцёр робіць гэта падчас здымак стужак франшызы «Місія невыканальная», апошняя з якіх выйшла ў пракат у ЗША ў канцы мая. Крузу таксама належыць іншы тытул у Кнізе рэкордаў Гінэса — удзел у самай працяглай серыі фільмаў, якія збіралі больш за $100 млн у пракаце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць