Грамадства

Палітзняволены Дзяніс Івашын паўгода пазбаўлены тэлефонных званкоў

2 чэрвеня споўнілася 6 месяцаў, як ад палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына няма тэлефонных званкоў, пішуць у прысвечаным яму тэлеграм-канале. Лісты і паштоўкі, калі ён не ў ШІЗА, даходзяць.

«Яшчэ адзін месяц прамінуў без тэлефоннага званка Дзяніса. Не ведаю, чаго такім чынам спрабуюць дабіцца ворагі, але, калі сітуацыя дагэтуль не мяняецца, відавочна, сваёй мэты яны не дасягаюць. Аднак яны вельмі ўпартыя, спрабуюць чыніць адно і тое ж, чакаючы іншага выніку», — гаворыцца ў канале.

Журналіст Дзяніс Івашын асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц нібыта за здраду дзяржаве (артыкул 356 КК) і незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці (артыкул 179 КК).

Да арышту ў сакавіку 2021 года Дзяніс Івашын шмат даследаваў уплыў «русского мира» на беларускіх сілавікоў, пісаў пра абарону Курапатаў і ўладкаванне ўкраінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

Пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у магілёўскай калоніі, у чэрвені 2023 года Дзяніса Івашына перавялі на турэмны рэжым у жодзінскую турму №8.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць