Грамадства44

Ціханоўская: Давайце разам паказваць дзецям, што свабода і справядлівасць займаюць важнае месца ў нашым жыцці

Святлана Ціханоўская ў Дзень абароны дзяцей звярнулася да беларусаў з пасланнем пра тое, як рэжым у Беларусі ўплывае на будучыню краіны і як мы ўсе можам абараніць дзяцей ад несправядлівасці, страху і прапаганды. 

Святлана Ціханоўская падзялілася асабістай гісторыяй.

«На пытанне да маіх дзяцей, пра што яны мараць, мая дачка Агнія адказвае: «Каб тата вярнуўся». І дадае: «Ці каб да яго нашы лісты дайшлі». А Карней сумуе па нашых сямейных паездках на лецішча і бацькіных шашлыках, хаця яшчэ пяць гадоў таму наракаў і скардзіўся, што не хоча выязджаць з горада. Вось ужо пяць гадоў мае дзеці жывуць і мараць пра тое, што павінна быць натуральнай часткай дзяцінства.

Я ведаю, што пра падобнае мараць і іншыя дзеці, чые сем’і раздзяліў рэжым — зноў быць разам, зноў пачуць дарагі голас», — кажа Ціханоўская.

У Дзень абароны дзяцей яна расказвае, як дзяржава разлучае дзяцей з бацькамі, пра іншыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца сёння дзеці.

«Прапаганда ў школах, прымусовыя зборы ў падтрымку рэжыму, загон у БРСМ і ўдзел у ягоных вар’яцкіх акцыях. А многіх дзетак увогуле не бяруць у секцыі ці кружкі толькі таму, што іх сем’і прызнаныя «неблагонадежными», бо іх бацькі мелі смеласць выказацца супраць несправядлівасці…

Рэжым вымушае дзяцей баяцца, маўчаць і ахвяраваць сваімі жаданнямі на карысць улад. Рэжым вучыць іх быць ціхімі, «не высоўвацца», імкнецца ўкараніць думку, што ўсё вырашаюць «людзі наверсе», — кажа яны

Яна заклікае бацькоў абараняць дзяцей ад цкавання з боку «ідэалагічных» настаўнікаў, вучыць дзяцей гаварыць на роднай мове, а не саромецца яе.

«Тлумачыць, што значыць талерантнасць. Заахвочваць пытанні, цікавасць, жаданне разбірацца ў тым, што адбываецца навокал. Калі мы хочам, каб дзеці раслі ў краіне без страху, з правам на голас, давайце разам паказваць ім, што свабода і справядлівасць займаюць важнае месца ў нашым жыцці. Давайце вучыць іх клопату пра блізкіх, павазе і смеласці быць сабой», — заклікае Ціханоўская. 

Каментары4

  • Чытачка
    01.06.2025
    Чаму ў тэксце няма, хто гэта кажа? Святлана Ціханоўская, Агнія, "кажа яны" - хто ўсе гэтыя людзі?
  • вучыць дзяцей гаварыць на роднай мове,
    01.06.2025
    дзеці ціханоўскай гавораць на роднай мове?
  • Адказ
    01.06.2025
    вучыць дзяцей гаварыць на роднай мове,, канечне, гавораць. Для іх родная мова - гэта русскій язык. Спытайце яе, чаму ейныя дзеці не ходзяць у Школу імя Скарыны ў Вільні.

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі1

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»3

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі1

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць