Грамадства44

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?

На сайце аб’яў з’явілася незвычайна танная бульба — усяго па 60 капеек за кілаграм. Пры гэтым яе шмат — ажно 10 тон, і прадаецца яна ў Магілёве, заўважыў Blizko.by.

Чаму такая нізкая цана? У апісанні пазначана, што гэта корм для жывёлы, хоць і можна выкарыстоўваць як захочацца. Бульба дробная або сярэдняя, сухая, без гнілі і бруду, але вельмі цвёрдая — «як камень». Расфасаваная па сетках па 33—34 кілаграмы.

На фотаздымках бульба выглядае не такой ужо і дробнай, як заяўлена.

З-за сваёй цвёрдасці яна, хутчэй за ўсё, не падыдзе для таго, каб варыць ці класці ў супы. Да таго ж аб’ява размешчаная ў раздзеле тавараў для жывёл, таму трэба быць уважлівымі.

Калі набыць больш за 300 кілаграмаў, прадавец абяцае бясплатную дастаўку па Магілёве і раённых цэнтрах вобласці.

Каментары4

  • Андрусь
    31.05.2025
    Пуціну і іншым расійцам трэба прадаваць якраз такую. Напісана ж "корм для жывёл".
  • Стоп расчалавечванне
    31.05.2025
    Андрусь, нельга ўсіх жыхароў краіны называць жывёламі.
    Інакш не трэба потым крыўдзіцца, што і ўсіх беларусаў лічаць агрэсарамі і ўжываюць санкцыі на падставе грамадзянства.
  • Андрусь
    01.06.2025
    Стоп расчалавечванне, беларусы сабатавалі загады лукашэнкі ісці на ваенную дапамогу путлераўцам, калі тым украінцы давалі па саплях пад Кіевам. Беларусы са сваіх няпоўных дзевяці мільёнаў ёсць сёння другой нацыяй свету за колькасцю пасля саміх украінцаў, якая ваюе ў шэрагах УСУ за волю Украіны і Беларусі. Беларусы голасна і ўсенародна заявілі з 2020-м усяму свету, што лукашэнка - самазванец, таму за ягоныя і ягоных прыхлябацеляў дзеянні беларусы не абказвацьмуць. Беларусы і лукашысты - розныя фармацыі.
    Расійцы ж цалкам дабраахвотна сотнямі тысяч ідуць на вайну забіваць украінцаў. Доля расійскіх дабраахвотнікаў у УСУ мізэрная з іхнімі 140-мільёнамі. Расійцы ў разгар вайны і сотняў тысяч забітых суайчыннікаў і тысячы расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне пераабралі путлера і прагучалі толькі кволенькія адзінкавыя галасы супраць. Нават медыйныя расійскія апазіцыянеры лічаць, што "Крым не бутерброд", а беларусая мова - "смесь албанского с падонкафским", іхнія ж цяпер жывыя жонкі сцвярджаюць, што паняволеныя ў расійскай імперыі народы не варта вызваляць і даваць ім права нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння і расія мусіць працягваць заставацца гэткім монстрам ад Еўропы і да канца мапы.
    Таму - не трэба тут ставіць на адныя вагі беларусаў і расійцаў. Як дзяржава Беларусь - сапраўды суагрэсарка паводле міжнароднай канвенцыі пра вызначэнне акта агрэсіі. Але беларусы, як народ, не ёсць суагрэсарамі, бо Беларусь, як дзяржава, зараз антынародная.
    А ўжо каго карміцьмуць "кормам для жывёл" у расіі - хай самі вырашаюць. Бо за бліны з шуфлі звычайныя расійцы ж аж біліся.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць