У Мінінфарме прапанавалі Расіі абменьвацца спісамі экстрэмісцкай літаратуры
Падчас пленарнага пасяджэння XX Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі заявіў, што Беларусі і Расіі варта аб’яднаць намаганні для барацьбы з распаўсюджваннем кніг, якія, на ягоную думку, могуць аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, асабліва на дзяцей і моладзь.

Чыноўнік падкрэсліў, што краіны-союзніцы павінны, маўляў, цесна супрацоўнічаць у супрацьстаянні ідэйным апанентам і не дапускаць з’яўлення выданняў, што нясуць разбуральны маральны, псіхалагічны і культурны ўплыў.
Пры гэтым, паводле слоў Дзяніса Язерскага, у Беларусь часта трапляюць перакладныя кнігі расійскіх выдавецтваў, змест якіх «супярэчыць мэтам духоўна-маральнага выхавання».
Як адзін з варыянтаў рашэння гэтай праблемы Язерскі прапанаваў арганізаваць узаемны абмен спісамі экстрэмісцкай літаратуры паміж дзвюма краінамі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ну, если в Москве начнуть составлять списки экстремистской литературы для Беларуси, то, от Беларуси и Беларусов, останется только большая семья лукашенко и его скотный двор.