Здарэнні33

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом

На гэтым тыдні, 20 мая, у сталіцы адбылася аварыя з 8-гадовым раварыстам, піша Onliner.by.

Здарэнне зафіксавала сістэма відэаназірання на вуліцы Маршала Лосіка. Пакуль дзіця разам з татам знаходзілася ў бальніцы, гісторыя атрымала нечаканы працяг.

Пра ДТЗ паведамлялі ў ДАІ: «37-гадовы кіроўца аўтамабіля Peugeot, рухаючыся па вуліцы Маршала Лосіка, пры павароце налева на прылеглую тэрыторыю дома №28 па згаданай вуліцы не саступіў і здзейсніў наезд на 8-гадовага раварыста, які перасякаў праезную частку ў жылой зоне па лініі тратуараў».

Пасля аварыі, як распавядае бацька хлопчыка, ДАІ агарадзіла зламаны напалам ровар конусамі. Дзмітрый жа паехаў з сынам у бальніцу:

— Ён атрымаў удар па двух зубах, таму яму паставілі капу. Яшчэ ў яго былі зашытыя вусны

Вярнуўшыся на месца ДТЗ, Дзмітрый ровара не знайшоў. Інспектары, па словах мужчыны, таксама развялі рукамі.

— Я так разумею, што ДАІ павезла кіроўцу на медагляд, а потым вярнулася на месца, калі ровара ўжо не было, — дадаў бацька хлопчыка.

Дзмітрыю давялося звярнуцца ў таварыства ўласнікаў, каб атрымаць відэа з камер назірання. Вось гэты запіс: на ім бачна, як невядомы мужчына пад’ехаў на мапедзе і забраў ровар.

— Суседзі далі прыкладны адрас гэтага мужчыны: ён па наваколлі збірае металалом. Так я яго і знайшоў. Ён патлумачыў, што ўбачыў зламаны ровар, паглядзеў па баках — нікога няма… Ну, напэўна, нікому і не патрэбны. Усё вярнуў без праблем і канфліктаў, — адзначыў Дзмітрый.

Каментары3

  • Ясь
    24.05.2025
    Каго сцягнулі на металалом? З загалоўка выходзіць, што хлопчыка…
  • Невукі нявучныя....
    24.05.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]
  • Гэта РБ, дзетка
    24.05.2025
    Ясь, лёгка маглi i самога хлопчыка. Травеньскае надвор'е, шашлыка хочацца, а заробкi ў людзей самi ведаеце якiя.

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць