Кіно66

Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект

Гарадскі суд горада Вільні разглядае справу аб аўтарскіх правах на серыял «Акрэсціна». У справе фігуруе кінематаграфіст (сцэнарыст і рэжысёр серыяла) Андрэй Курэйчык, а таксама «Маланка медыя».

Здымкi серыяла «Акрэсціна» / facebook/andrei.kureichik

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Андрэй Курэйчык, які падзяліўся матэрыяламі справы і лічбавай копіяй пілотнага эпізоду «Акрэсціна», які ўжо зняты і змантаваны. Пра разбіральніцтва кінематаграфіст даведаўся на пачатку мінулага года. 

«Я б не ведаў пра гэты суд <…>. На гэта і быў разлік. Што я не ў курсе, я ў Амерыцы. А разбіральніцтва ў Літве на літоўскай мове, што я пра гэта не даведаюся і цішком будуць прынятыя неабходныя рашэнні. А аказалася, што я заўважыў гэта», — кажа Курэйчык.

Само разбіральніцтва яшчэ працягваецца і павінна скончыцца, па словах рэжысёра, гэтым летам.

Стваральнік «Маланка медыя» медыяменеджар, прадзюсар «Акрэсціна» Павел Марыніч сказаў Еўрарадыё, што не будзе каментаваць сітуацыю, «пакуль ідзе суд».

Серыял «Акрэсціна», прысвечаны зняволеным Мінскага ІЧУ, пачалі здымаць у Літве зімой 2022 года. У праекце былі задзейнічаны ўкраінскія і беларускія акцёры ў эміграцыі, музыканты, актывісты: Павел Гарадніцкі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Ткачоў і інш. Здымачнай камандай быў зняты толькі пілотны эпізод з запланаваных 8 серый.

Серыял адразу апынуўся ў цэнтры ўвагі, калі гледачоў абурыў паказаны момант здымак сцэн расстрэлу людзей у ІЧУ. Курэйчык пазней патлумачыў, што гэта быў сон аднаго з герояў.

«Акрэсціна» дагэтуль не выйшаў на экраны, ягоны лёс застаецца невядомым.

Каментары6

  • Ваш кэп
    21.05.2025
    Агенты влияния не дают выйти сериалу
  • Ой
    21.05.2025
    «Маланка медыя» вырашыла паправiць сваё фiнансавае стaновiшча цi каб хоць так нехта яго паглядзеў ?
  • Кур
    21.05.2025
    Это далеко не первая история у Андрея Курейчика. Люди, решившие начать с ним совместную работу, должны были как минимум ознакомиться с кейсом «Выше неба» (молодёжной драмы, изначально задуманной как телесериал и снятой им совместно с Дмитрием Марининым по заказу Программы развития ООН в Беларуси в рамках гранта Глобального Фонда по борьбе с ВИЧ, туберкулёзом и малярией).

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць