Эканоміка11

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся

У студзені—красавіку 2025 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў 81,4 мільярда рублёў. Гэта на 2,8% больш, чым за той жа перыяд у 2024 годзе, паведаміў Белстат.

Фота ілюстрацыйнае

Аднак агульныя тэмпы росту крыху знізіліся: калі за студзень—сакавік ВУП павялічыўся на 3,1%, то цяпер — толькі на 2,8%.

У прамысловасці вырабілі на 1,4% больш прадукцыі, а сельская гаспадарка паказала рост на 1,5%. Інвестыцыі ў асноўны капітал узраслі на 15%, а будаўніцтва жылля — на 12,1%. Павялічыўся і пасажыраабарот — на 7,2%, хоць грузаперавозкі зменшыліся на 3%.

Рознічны гандаль вырас на 10%, грамадскае харчаванне — на 4,8%. А вось аптовы тавараабарот знізіўся на 3,4%.

Сярод усіх сфер найбольш паспяховым было будаўніцтва, якое вырасла на 11,4%. За ім ідуць інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі з ростам на 5,5%. Найменшы рост паказала сфера, звязаная з водазабеспячэннем і ўтылізацыяй адкідаў — усяго на 0,3%. У сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы рост склаў толькі 0,5%.

Сярод рэгіёнаў найлепшы вынік у Мінска — ВУП горада вырас на 5,4%. За ім ідзе Мінская вобласць (плюс 4,7%). А найгоршы вынік паказала Гомельская вобласць — адзіны рэгіён, дзе зафіксавана зніжэнне ВУП на 0,5%.

Каментары1

  • Барадзед
    17.05.2025
    ВВП Беларуси уже давно вырос на сколько мог и нового пространства для роста у него нет. Теперь они вкладываются в строительство, но строительство сейчас в Беларуси очень затратное дело, долго окупается и неизвестно окупится ли вообще. Рост инвестиций в основной капитал и строительство - это пока только рост растрат накопленного капитала и не более того. Авось в плюс выйдем.

Цяпер чытаюць

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдана Андрэя Парубія5

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдана Андрэя Парубія

Усе навіны →
Усе навіны

Анатоль Котаў адплыў з Трабзона ў Сочы на яхце15

ЗША прададуць Украіне 3350 дальнабойных ракет ERAM10

У Брэсце пажарныя машыны паліваюць возера вадой. Гэта вельмі важная місія1

У хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы прыходзілі польскія сілавікі10

Лукашэнка ў нядзелю на чатыры дні паляціць у Кітай8

«Да першага паста ДАІ». На запраўцы ў Мінску заўважылі незвычайны аўтамабіль ВІДЭА2

«Экстрэмісцкім» стаў і ролік «Мы беларусы», які грымеў амаль 10 гадоў таму7

Экс-маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі, які ваяваў і жыў ва Украіне: Каб атрымаць валанцёрскія боты, трэба было мець рахунак у банку3

У Беларусі адкрыюць Музей гандлю з «рарытэтна-настальгічнымі артэфактамі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдана Андрэя Парубія5

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдана Андрэя Парубія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць