Грамадства44

Пасольства Беларусі ў Варшаве стала прымаць дакументы толькі па запісе. Чаканне — каля 10 месяцаў

25 жніўня на дзвярах Пасольства Беларусі з'явілася новая абʼява: тут больш не прымаюць дакументы па жывой чарзе. Цяпер — толькі па папярэднім запісе, заўважыла ў сваім канале спецыялістка па рэлакацыі Кацярына Чахоўская, піша «Белсат».

Варшава. Ілюстрацыйнае фота

«Не было проста і больш не будзе. Хто паспеў, той паспеў. Цяпер атрыманне пасведчання на вяртанне для ДНЖ стала яшчэ больш складаным. Няма ў мяне слоў для таго, каб апісаць эмоцыі наконт гэтай абʼявы, але я думаю ўсе ўсё зразумелі», — піша Кацярына Чахоўская.

Выключэнне зрабілі толькі для тых, хто страціў пашпарт падчас кароткай паездкі і тэрмінова вяртаецца дадому: яны могуць патрапіць у амбасаду па жывой чарзе.

Фота з тэлеграм-канала Кацыряны Чахоўскай

«Грамадзяне, якія страцілі пашпарт падчас кароткатэрміновай паездкі за мяжу і якія жадаюць вярнуцца ў Беларусь у найкароткія тэрміны, могуць звяртацца ў прыёмныя гадзіны без запісу, у парадку жывой чаргі. Усе астатнія катэгорыі грамадзян (якія пастаянна ці часова пражываюць у Польшчы, маюць карту пабыту ці dowód osobisty, а таксама бацькі, якія выязджаюць з дзіцем без беларускага пашпарта, народжаным у Польшчы, прымаюцца толькі па папярэднім запісе», — абвяшчае папера на дзвярах амбасады.

Людзі сталі дзяліцца прыкладнымі тэрмінамі папярэдняга чакання ў гэтую паўпустую амбасаду: ад 8 да 10 месяцаў. Нагадаем, там беларусы не могуць падоўжыць пашпарт, атрымаць даведку ці зрабіць нешта яшчэ, чым занятыя звычайныя амбасады. Усё гэта забаранілі.

«Чаму на 8 месяцаў? Мне сёння прапанавалі запіс на чэрвень 2026-га. 10 месяцаў. Гэта проста правал», — пішуць у каментарах беларусы.

Зрэшты, некаму пашанцавала больш: напрыклад, на атрыманне пасведчання на вяртанне для дзіцяці запісалі праз тыдзень.

«25.08 напісала на пошту [email protected] з просьбай запісаць на атрыманне пасведчання на вяртанне для дзіцяці, учора даслалі адказ і далі запіс на 03.09. Але, магчыма, гэтак хутка даюць толькі запіс на такія пасведчанні. А датэлефанавацца да іх немагчыма», — дзеляцца «шчасліўчыкі» у каментарах.

Некаторыя людзі таксама знайшлі выйсце: замест амбасады ў Варшаве паехалі ў іншы горад, дзе патрэбную паперу выдалі дзень у дзень.

«Сутыкнуўся з праблемай, што прыйшлося атрымліваць пасведчанне на вяртанне ў Беларусь, для далейшай замены пашпарта. Прыехаў у Варшаву, там па папярэднім запісе, усё зладжана. Паехаў у Белую Падляску, там прынялі без запісу. Шукайце і знойдзеце, як той казаў», — дзеляцца лайфхакамі беларусы.

Каментары4

  • Коля Лу
    30.08.2025
    Абармот, работники посольств читают Ниву и минусуют! Что, лжецы блатные? Будем писать во все МИДы по всему миру, что вы из-за денег работаете, а не страну и население защищаете. Будьте вы прокляты!
  • Дипломат
    30.08.2025
    Коля Лу, Вы будете смеяться, но один мой знакомый в МИДе целыми днями этим и занимался. По заданию. Читал новости.
  • Woodoo Cult
    01.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Германія не дае трэвел-док — маўляў, мяне не пераследавалі, хоць былі суткі і данаты». Як жывуць без пашпартоў5

Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова28

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»1

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць