Свет1212

Як у акупаваным Данецку выжываюць без вады?

Канфлікты паміж суседзямі за доступ да крана, цыстэрны з тэхнічнай вадою і замена туалета на цэлафанавы пакет. Так выглядае паўсядзённае жыццё жыхароў Данецка пад уладай Уладзіміра Пуціна.

Людзі набіраюць пітную ваду. 17 жніўня 2025 года. Данецкая вобласць. Фота: Ed Ram / For The Washington Post via Getty Images

З ліпеня жыхары Данецка і вобласці пакутуюць ад перабояў з водазабеспячэннем. Афіцыйна ваду ў жылыя дамы падаюць па графіку адзін раз на некалькі дзён і толькі на некалькі гадзін.

Акрамя таго, улады арганізавалі падвоз тэхнічнай вады. У паведамленнях людзей папярэджваюць, што такую ваду нельга піць.

Як пішуць людзі ў мясцовых чатах, некаторыя не бачылі ў сябе ў кранах вады яшчэ з ліпеня.

Нярэдка ўзнікаюць канфлікты паміж суседзямі з-за вады. Людзі здымаюць краны з труб на ўрэзцы вадаправоду ў дом, каб іншым не ўдалося набраць ваду, а тыя, хто жыве побач з бочкай тэхнічнай вады, не падпускаюць людзей з іншых дамоў.

У адказ суседзі перасоўваюць бочку да свайго двара.

Звычайную ваду з-пад крана даводзіцца купляць у кіёсках. Для патрэб туалета людзі выкарыстоўваюць поліэтыленавыя пакеты, сурвэткі і паперу: усё гэта кладуць у ўнітаз, каб калі-небудзь потым вынесці фекаліі, бо пакуль што змываць іх няма чым.

У чым карані праблемы

Водазабеспячэнне гістарычна было сур’ёзнай праблемай для Данбаса. У 1958 годзе быў пабудаваны водаканал «Северскі Данец — Данбас», які стаў асноўнай крыніцай вады для Данецкай вобласці. Таксама была створана сетка вадасховішчаў на выпадак надзвычайных сітуацый.

У 2022 годзе інфраструктура канала апынулася ў зоне актыўных баявых дзеянняў і атрымала сур’ёзныя пашкоджанні. У пачатку 2025 года паведамлялася, што ў раёне Часава Яра расійскія вайскоўцы выкарыстоўвалі калектар канала як сховішча ад украінскіх удараў, а затым падпалілі яго, каб схаваць свае страты.

Вясной 2023 года ў рэгіёне быў уведзены ў эксплуатацыю новы вадавод «Дон — Данбас». Аднак ён так і не выйшаў на праектную магутнасць і працуе нестабільна: абстрэлы з боку УСУ прыводзяць да перабояў, а на асобных участках здараюцца прарывы.

Акрамя таго, праз маласнежную зіму і анамальную спякоту ў ліпені і жніўні абмялелі ўсе ключавыя вадасховішчы рэгіёну.

Людзі запісваюць відэазвароты да кіраўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, патрабуючы справядлівага размеркавання вады.

Па словах жыхароў, «бяздзейнічанне супрацоўнікаў «Вады Данбаса» і гарвадаканала, а магчыма, і карупцыя» прыводзіць да таго, што вадой забяспечаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Данецк-Сіці», на тэрыторыі якога знаходзіцца аўтамыйка, спартыўны клуб з душавымі, уласная вытворчасць супермаркета. А жыхары дзесяці суседніх дамоў пакутуюць ад адсутнасці вады «нават у дні падачы, нават на ўрэзках».

Па словах жыхароў, пасля шматлікіх скаргаў вада паступіла толькі адзін раз 4 жніўня, і жыхарам трох ніжніх паверхаў удалося набраць яе з крана. Пасля гэтай даты вады ніхто больш не бачыў. За вадой даводзіцца хадзіць на аўтамыйкі. Але там выдаюць на аднаго чалавека не больш за 5 літраў пітной вады і 10 літраў тэхнічнай.

Жыхары выказваюць здзіўленне, чаму ў такіх надзвычай цяжкіх умовах воднай катастрофы не ўводзіцца рэжым надзвычайнай сітуацыі, і выказваюць занепакоенасць, што крызіс не ўдасца вырашыць да зімы, і гэта сарве ацяпляльны сезон. 

Палітычнае выкарыстанне праблемы

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін спрабуе выкарыстаць сітуацыю ў палітычных мэтах, ініцыяваўшы відэазварот да Пуціна і атрымаўшы аўдыенцыю.

На сустрэчы ён прызнаў да 60% страт вады праз «знос сетак» і адрапартаваў пра падвоз вады караванамі цыстэрнаў. Пры гэтым Пушылін заявіў, што водны крызіс можна вырашыць толькі ваенным шляхам — «пасля вызвалення Славянска і аднаўлення канала «Северскі Данец — Данбас».

Каментары12

  • Спадар
    30.08.2025
    "..мечта сбывается і не сбывается...";))))
  • заканамерны вынік
    30.08.2025
    Дзяніс Казанскі рэгулярна гэтую тэму асвячае і расказвае ў тым ліку пра карупцыйны складнік - пушылін і К кантралююць заводы па выпуску пітной вады, прадаюць ваду па завышаных коштах.
    Забаўна бачыць у такіх сюжэтах кракадзілавы слёзы выціранаў "апалчэння", маўляў, прасціце, не за эта ваявалі. Не, якраз-такі за гэта. Піце, не абляпайцеся.
  • так устроен русский мир и русские
    30.08.2025
    Так всюду, куда приходят русские и русский мир.
    Так в Приднестровье, так в Осетии, Абхазии, так в Донбассе и почти так в Беларуси.
    Русский мир захватывает новые территории, чтобы установить там нищету и беспросветицу.
    Половина России так живёт.
    Топятся по-чёрному, всюду выгребные ямы, а поля отданы под борщевик, крапиву и лебеду.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць