Грамадства1010

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады

Бізнэсоўца вылучыла фракцыя «Беларусы» (блок Пракоп'ева — Ягорава)

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады, пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале, разважаючы пра тое, ці магчымыя перамены ў 2030 годзе. 

«Сітуацыя ўнутры краіны застаецца нестабільнай. Рэпрэсіі і падтрымка з боку Крамля не з’яўляюцца паўнавартаснай заменай нармальнай працы дзяржаўных інстытутаў. Аднак аслабленне Расіі ў бліжэйшыя 5—10 гадоў можа стварыць новыя «вокны магчымасцей» для перамен.

Але наіўна спадзявацца, што менавіта апазіцыя ў эміграцыі стане рухавіком гэтых перамен. Гісторыя нават «паспяховага» прыходу да ўлады Уладзіміра Леніна і партыі бальшавікоў сто восем гадоў таму вучыць, што для пераменаў патрэбныя не толькі лідары, але і рэвалюцыйная сітуацыя ўнутры краіны: калі «верхі не могуць», а «нізы не хочуць», а таксама наяўнасць рэвалюцыйнага класа і іншых неабходных умоваў.

Перамены ў Беларусі не прыйдуць з-за мяжы. Будучы прэзідэнт дэмакратычнай «Новае Беларусі» ўжо цяпер знаходзіцца ўнутры краіны», — піша Кныровіч.

Нагадаем, што месца спікера Каардынацыйнай рады засталося вакантным пасля таямнічага знікнення Анжалікі Мельнікавай, якая перастала выконваць ролю спікеркі 12 лютага. Згодна са статутам, праз тры месяцы пасля гэтага павінны прайсці выбары новага старшыні. Сёння, 12 мая, апошні дзень вылучэння кандыдатур. Віцэ-спікерка, в.а. спікера КР Стася Гліннік раней казала, што не будзе вылучацца. Пра намер вылучацца заявіў паплечнік Паўла Латушкі Арцём Брухан.

Каментары10

  • Параза ці падтрымка?
    12.05.2025
    Хочаце поўнасьцю пахаваць КР - абярыце Кныровіча. Чалавека не здатнага ні на што большае чым пасада масавіка-зацейніка у зонаўскім клубе, але з дазволу сматрашчага.
  • Падтрымка
    12.05.2025
    Параза ці падтрымка?, шаноўны, для той публікі ў КР менавіта такія масавікі-зацейнікі з зонаўскім досведам і патрэбныя. Можа, хоць па паняццях зразумеюць небаракі гэтыя.
  • .
    12.05.2025
    Што за наіўны паўтор савецкай прапаганды пра бальшавікоў, рэвалюцыйную сітуацыю і рэвалюцыйны клас у Кныровіча?

    Бальшавікі прыйшлі да ўлады ў выніку контррэвалюцыйнага перавароту пасля сапраўднай, Лютаўскай рэвалюцыі.
    Рэвалюцыйная сітуацыя на той час сышла, можна казаць толькі пра працяг нестабільнасці ў краіне і слабасць новай улады.
    "Рэвалюцыйны клас" у разуменні бальшавікоў - пралетарыят - насамрэч іх не падтрымліваў, тое можна разумець па выніках выбараў, у якіх бальшавікі ніколі не атрымлівалі большасць. Пераварот зрабіў не клас, а група змоўшчыкаў, якая сама сябе прызначыла кіраўніцтвам таго класу, насамрэч працоўных там не было. Дарэчы, па большасці гэта была як раз апазіцыя з эміграцыі, што прыехала ў краіну ў час падзей.
    Бальшавікі прыцягнулі апісанне падзей да марксісцкай тэорыі класавай рэвалюцыі, калі тыя падзеі насамрэч мелі іншыя механізмы. (Хлуслівая ўлада пачынала с хлусні з самага пачатку). Маўляў, гэта не толькі мы, гэта прагрэсіўная частка народа, гэта ўвогуле гістарычны прагрэс.

    Чаму можа "вучыць" тая гісторыя: дакладна не справядлівасці догмаў савецкай прапаганды пра рэвалюцыю і класы, "вярхі" і "нізы". Толькі відавочнаму: ў часы нестабільнасці магчыма рознае.

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць