Здарэнні33

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы

Кіроўца прадэманстраваў наглядна: па-першае, у яго жалезныя нервы, па-другое, яму вельмі патрабавалася прыпаркавацца.

Фатаграфіі ў рэдакцыю Onliner даслаў чытач. Ён расказаў, што зрабіў здымкі ля бізнэс-цэнтра на вуліцы Клары Цэткін у Мінску.

— Пасля будаўніцтва тут бізнэс-цэнтра некаторыя праблемы з паркоўкай ёсць. Паблізу знаходзіцца пажарная частка: часам машыны МНС з цяжкасцю праязджаюць. Але вось каб так паркаваліся — гэта ўпершыню. Яўны прэтэндэнт на перамогу ў намінацыі «Паркоўка года», — адзначыў аўтар фота

Кіроўца Voyah проста заехаў носам пад жалезабетонную канструкцыю лесвіцы. З большасці ракурсаў можа здацца, што капоту канец. Але не, варта прыгледзецца, як становіцца відавочным: некалькі сантыметраў запасу яшчэ ёсць.

Але скажыце шчыра: вы б так рызыкнулі?

Каментары3

  • Абсурд
    14.11.2025
    А можна больш навінаў як у кагосьці сасіска ўпала?
  • Кто покупает такие авто
    15.11.2025
    У того в голове макуха, инфа сотка.
  • даведка
    15.11.2025
    Voyah переводится на белорусскую транскрипцию как «Во як»? ))

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

Міхаіл Гуцэрыеў збіраецца прыйсці ў беларускую сельскую гаспадарку5

На гродзенскіх могілках на Радаўніцу давялося тушыць адну з магіл

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць