Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста
У РПЦ асудзілі расейцаў, што хочуць міру. Тыя, што хочуць міру і бяспекі, маюць дух антыхрыста. «Яны думаюць, што яны вялікія хрысціяне, на самай справе ў іх дзейнічае дух антыхрыста». Так заявіў расійскі протаіерэй Андрэй Ткачоў, які патлумачыў, што праціўнікі вайны «хочуць міру для граху».

Паводле слоў Андрэя Ткачова, большасць людзей хочуць міру, каб грашыць. Грахамі ён называе жаданне падарожнічаць, піць, есці і зарабляць.
«У іх дзейнічае дух антыхрыста. Баязлівы, маладушны, плоцевы дух антыхрыста, які хоча міру не для бога, а міру для граху. Дайце мне мірнае жыццё, каб я грашыў далей. І не перашкаджайце мне жыць. Не перашкаджайце мне вандраваць па ўсяму сусвету. Не перашкаджайце піць, есці, зарабляць. І грашыць. Для гэтага мне патрэбны мір. Дайце мне яго. Гэта і ёсць свет антыхрыста», — сказаў Ткачоў.
Таксама ён дадаў, што мір і спакой будуць толькі перад другім прышэсцем Хрыста і ў часы антыхрыста.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
"рпц НВКД" утварыў берыя і сталін ў 1944, маскоўскія папы - чэкісты