Здарэнні66

Хто каго прапускаў? Канфлікт кіроўцаў на Прытыцкага прывёў да бойкі — і да крымінальнай справы

Прычынай стаў дарожны інцыдэнт у Мінску. 37-гадовы жыхар Мінскага раёна на сваім Peugeot 406 выязджаў з другаснай дарогі на галоўную, па якой рухаўся шчыльны паток машын. Яму падалося, што мужчына за рулём Citroën яго прапускае, і ён улез перад ім.

Калі абвінавачаны спыніўся на паркоўцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў на вуліцы Прытыцкага, да яго аўтамабіля падышоў кіроўца таго самага Citroën і ўдарыў кулаком па шкле. Жыхар Мінскага раёна выйшаў з салона і нанёс два ўдары незнаёмцу ў шчаку, ад якіх той упаў на асфальт.

Між мужчынамі пачалася барацьба, падчас якой кіроўца Peugeot некалькі разоў ударыў апанента па галаве. У канфлікт умяшаліся відавочцы, пасля чаго фігурант сеў у свой аўтамабіль і з'ехаў.

Пацярпелы выклікаў міліцыю і хуткую. Асобу падазраванага ўстанавілі, завялі крымінальную справу.

«Абвінавачаны з'яўляецца дырэктарам прыватнай кампаніі, судзімасцяў не мае, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Андрэй Сербун. — Яму прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысным прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Віну грамадзянін прызнаў».

Мужчыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер яго будуць судзіць. Яму пагражае ад штрафу да трох гадоў калоніі.

Каментары6

  • Беларусь жыве ў 90ых
    03.05.2025
    Годы ідуць, а людзі делаей вырашаюць патынні праз гвалт і бойкі. Белаурсы - вучыцеся размаўляць паміж сабой - хай пачвары з усходу б’юць адзін аднаго
  • ABVGDEJKA
    03.05.2025
    Беларусь жыве ў 90ых,
    Ty pamyliusja. Belarusj zhyve u 1790 godze
  • светафор
    04.05.2025
    Ніколі не разумеў ушлёпкаў, якія паводзяць сябе нахабна, правакуюць, а потым скардзяцца мянтам, калі атрымаюць па шчах. Калі ты падыходзіш да чужой машыны і б'еш кулаком у шкло, на што ты разлічваеш? Як ты можаш сябе паважаць пасля гэтага, га, кіроўца сітраену? Баязлівец і нікчэмнасць.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць