Свет

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

У Барселоне на месцы былога рыбнага рынку знайшлі абломкі вялікага судна, якое затанула каля 550 гадоў таму, калі частка горада была пад вадой. Археалагічную знаходку выявілі падчас раскопак перад будаўніцтвам новага цэнтра біямедыцыны і біяразнастайнасці, піша The Guardian.

Фота: Эміліяна Інаха

«Мы спадзяваліся знайсці археалагічныя рэшткі лодак на гэтым месцы, размешчаным недалёка ад порта і штучнай каменнай набярэжнай, якія былі працоўнымі зонамі ў XV і XVI стагоддзях. Праз два гады нам пашчасціла знайсці лодку», — расказаў вядучы даследчык Санці Паласіяс.

Цяпер археолагі наткнуліся на разбураную карму вялікай лодкі, якая магла затануць падчас шторму ў XV або XVI стагоддзі. Фрагмент даўжынёй 10 метраў і шырынёй 3 метры знайшлі на глыбіні пяці метраў ніжэй за ўзровень мора. Частка судна ўпрыгожаная больш чым 30 выгнутымі драўлянымі часткамі, якія трымаліся разам дзякуючы драўляным і жалезным цвікам.

Навукоўцы кажуць, што такая канструкцыя тыповая для сярэднявечных лодак сярэдзіны XV стагоддзя, якія раней выяўлялі па ўсёй Еўропе, у прыватнасці ў Міжземнамор'і. Лодка атрымала назву «Сіўтадэла I» ў гонар парку непадалёк.

Спецыялісты кажуць, што драўніна былога судна вельмі далікатная, але на працягу стагоддзяў захавалася дзякуючы вільгаці і пяску, якім была пакрытая.

«Каб заставацца ў добрым стане, драўніна мае патрэбу ў пастаянным увільгатненні. Калі мы перанясем лодку, яе прыйдзецца разбіраць па частках, каб працягнуць даследаванні», — патлумачыла рэстаўратарка Дэлія Эгілуз.

Фота: Эміліяна Інаха

Цяпер навукоўцы складаюць карту месца археалагічнай знаходкі, маркіруюць часткі судна і бяруць з яго ўзоры. Чакаецца, што патанулы карабель даставяць у спецыяльную ўстанову, дзе апрацуюць вадараспушчальным воскам, каб умацаваць і лепш захаваць яго канструкцыю.

Эксперты спадзяюцца, што старыя бэлькі і цвікі судна дапамогуць праліць святло на тое, як будавалі лодкі ў Сярэднявеччы. Даследчыкі мяркуюць, што аналіз драўніны і смалы падкажа, дзе была зробленая лодка.

Гэта не першае судна, якое знайшлі ў Барселоне. 17 гадоў таму паблізу чыгуначнай станцыі знайшлі карабель XV стагоддзя пад назвай «Барселанета I».

«Гэта вельмі важнае адкрыццё. Гаворка ідзе не толькі аб знаходку адной лодкі, бо зараз у нас ёсць два прыклады ідэальна задакументаванага карабельнага будаўніцтва ў Барселоне», — заявіў Санці Паласіяс.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць