Свет11

Пяскоў назваў умову, пры выкананні якой вайна імгненна завяршылася б

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю французскаму выданню Le Point заявіў, што вайна ва Украіне можа быць неадкладна спыненая, калі Кіеў пагодзіцца вывесці войскі з тэрыторыі чатырох украінскіх абласцей — Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай. Гэтыя рэгіёны, часткова акупаваныя расійскай арміяй, Масква называе сваімі.

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Калі б Украіна вывела свае войскі з гэтых чатырох рэгіёнаў, то так. Усе чатыры рэгіёны замацаваныя ў нашай канстытуцыі як неад'емныя часткі Расіі», — падкрэсліў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра магчымасць хуткага ўрэгулявання канфлікту.

Пры гэтым адстаўка Уладзіміра Зяленскага, паводле слоў Пяскова, не ўваходзіць у лік патрабаванняў Расіі па Украіне, але любыя падпісаныя ім дакументы, маўляў, могуць быць аспрэчаныя з-за яго «нелігітымнасці».

Раней выданне Financial Times, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы, паведамляла, што Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткафам нібыта выказаў гатоўнасць замарозіць баявыя дзеянні на бягучай лініі фронту ў рамках магчымага мірнага пагаднення.

Масква, паводле інфармацыі выдання, нібыта згодная адмовіцца ад прэтэнзій на чатыры ўкраінскія рэгіёны ў абмен на прызнанне ЗША анексіі Крыма і дэ-факта — кантролю Расіі над астатняй акупаванай тэрыторыяй. Аднак неўзабаве пасля выхаду матэрыялу Пяскоў назваў публікацыю «фэйкам».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 18 красавіка папярэдзіў, што ЗША могуць выйсці з перамоўнага працэсу, калі які-небудзь з бакоў — расійскі ці ўкраінскі — будзе абцяжарваць дасягненне пагаднення. Дзяржсакратар Марка Рубіа неўзабаве адмяніў паездку на сустрэчу з прадстаўнікамі Украіны і краін ЕС у Лондане 23 красавіка. Прычынай, паводле звестак крыніц New York Times, стала адмова прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага пагадзіцца з пунктам амерыканскага мірнага плана, які прадугледжвае прызнанне Крыма часткай Расіі.

23 красавіка віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выступіў з заявай, у якой падкрэсліў: спыненне вайны магчымае толькі ў выпадку ўзаемных тэрытарыяльных саступак. Паводле яго слоў, урэгуляванне канфлікту прадугледжвае, што Украіна адмовіцца ад часткі сваёй тэрыторыі, а Расія, у сваю чаргу, верне пэўныя занятыя раёны.

«Неабходна пайсці на тэрытарыяльныя абмены. […] Скласці зброю, замарозіць канфлікт і прыступіць да рэальнага будаўніцтва лепшай будучыні — і для Расіі, і для Украіны», — заявіў Вэнс.

Паводле крыніц выдання Axios, амерыканскі план прадугледжвае, што Расія выведзе войскі з Харкаўскай вобласці, нязначную частку якой яна цяпер кантралюе. Узамен Кіеў павінен юрыдычна прызнаць Крым расійскім і дэ-факта пагадзіцца са стратай амаль усёй Луганскай вобласці, а таксама частак Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Каментары1

  • синхронизация
    23.04.2025
    Засинхронизировались с своим союзником из Вашингтона, тот гнобит Зеленского и Украину, а эти хотят съесть, с помощью лапидара, то, чего не могут проглотить....

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць