На пасяджэнні кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны (фармат «Рамштайн», Ukraine Defense Contact Group, UDCG), якое адбылося 11 красавіка ў Брусэлі, удзельнікі дамовіліся аб беспрэцэдэнтным аб'ёме падтрымкі для Кіева. У сукупнасці саюзнікі выдзеляць звыш 21 мільярда еўра на ўзмацненне ўкраінскай абароны, паведамляе Бі-бі-сі.

Больш за палову гэтай сумы — каля 11 мільярдаў еўра — прыпадае на Германію. Вялікабрытанія мае намер выдзеліць каля 5,2 мільярда еўра. Па словах міністра абароны Германіі Барыса Пісторыуса, у найбліжэйшы час Кіеў атрымае ад Берліна:
- 100 тысяч артылерыйскіх снарадаў;
- 25 баявых машын пяхоты;
- 15 асноўных баявых танкаў;
- 100 наземных радарных станцый назірання;
- 120 пераносных зенітна-ракетных комплексаў.
Таксама Германія перадасць Украіне чатыры сістэмы СПА IRIS-T з камплектам з 300 ракет. Акрамя таго, сумесны брытанска-нарвежскі пакет на суму 523 мільёны еўра прафінансуе пастаўкі радараў, супрацьтанкавых мін, рамонт вайсковай тэхнікі, а таксама закупку сотняў тысяч беспілотнікаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары