Спорт11

Баксёр Дзмітрый Асанаў з Маладзечна ўпершыню ў кар'еры правёў 10-раўндавы бой і заваяваў чэмпіёнскі тытул

28-гадовы беларускі баксёр-прафесіянал заваяваў чэмпіёнскі пояс WBC Continental Americas у лёгкай вазе. Ён аказаўся мацнейшым за 31-гадовага бельгійца Франчэска Патэра, паведамляе betnews.by.

Паядынак паміж імі адбыўся ў Манрэалі ў Канадзе і быў галоўнай падзеяй вечара.

Для Асанава гэта быў 10-ы бой сярод прафесіяналаў, прычым ва ўсіх 9 папярэдніх ён быў пераможцам. Патэра ў 36-ы раз выйшаў на рынг (статыстыка перамог і паразаў складала 30—5).

Сустрэча прайшла ў 10-раўндавым фармаце. Для саперніка гэта было не ў навінку, тады як Асанаў упершыню быў удзельнікам настолькі працяглай сутычкі. Тым не менш, суддзі аднагалосна аддалі перавагу беларусу — 100:90, 100:90, 98:92.

Каментары1

  • Жыве!
    11.04.2025
    Жыве Маладзечна!!!

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы29

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы29

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць