Свет44

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША

Пасля некалькіх тыдняў кансультацый паміж краінамі Еўрасаюза, Еўракамісіяй і прамысловымі прадпрыемствамі ЕС у сераду зацвердзіў меры ў адказ на амерыканскія мыты на сталь і алюміній, паведамляе Euronews.

Фота: AP

Краіны — члены ЕС у сераду зацвердзілі 25-працэнтныя мыты на шырокі спектр амерыканскіх тавараў, уключаючы міндаль, апельсінавы сок, мяса птушкі, соевыя бабы, сталь і алюміній, тытунь і яхты, у адказ на уведзеныя ЗША 25-працэнтныя тарыфы на імпарт сталі і алюмінія з краін блока.

Гэта першыя меры ў адказ, зробленыя Еўропай у ходзе гандлёвай вайны, якую прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў супраць гандлёвых партнёраў па ўсім свеце. «За» іх увядзенне прагаласавалі 26 краін Еўрасаюза, супраць — толькі Венгрыя.

Спіс тавараў, якія мелі трапіць у дакумент, быў прадметам інтэнсіўнага лабіравання з боку краін блока, якія асцерагаюцца мер у адказ ЗША, што могуць ударыць па іх прамысловасці. Так, Францыя, Ірландыя і Італія дамагліся выключэння са спісу амерыканскага віскі (бурбон), пасля таго як Трамп прыгразіў, што яго ўключэнне выкліча ўвядзенне ў адказ збораў на еўрапейскі алкаголь у памеры 200%.

Аб'ём амерыканскага імпарту, які закрануць еўрапейскія зборы, будзе крыху меншы, чым аб'ём экспарту з ЕС, закранутага мытнымі пошлінамі ЗША — прыкладна 22 мільярдаў еўраў супраць 26 мільярдаў еўра ў год.

Уступленне збораў у сілу адкладзенае да 15 красавіка, каб даць магчымасць правесці перамовы з ЗША. Уводзіцца яны будуць паэтапна — з красавіка па снежань.

Акрамя алюмінію і сталі, адміністрацыя Трампа ўвяла мытныя зборы ў памеры 25% на аўтамабілі з ЕС і «люстраныя» зборы ў памеры 20% на ўвесь імпарт з Еўрасаюза. Гэта закранула 70% экспарту ЕС у ЗША.

Еўракамісія цяпер працуе над другім пакетам мер у адказ, які будзе прадстаўлены ў пачатку наступнага тыдня, паведаміла выканаўчая ўлада ЕС у аўторак.

Каментары4

  • Алесь
    09.04.2025
    Я думал они боятся. Хорошо что нет.
  • Ната
    09.04.2025
    Алесь, Яны никога не баяцца, бо кошт их гульняу у самых «адважных и разумных « паносяць звычайныя люди. У Заходняй ЕС з цэнами яшчэ не страшна але у Польшчы , Литве и некальки других странах люди ужо баяцца лишни раз у душ схадиць, не гаворачы пра кошты энергии.
  • З Латвіі
    10.04.2025
    Ната, электраэнергія канкрэтна сення каштуе некалькі центаў за кілаватгадзіну, гэта сярэднясутачная цана у Балтыі, бо вецер і няма сонца. Калі сонца і вецер адначасова, ды яшчэ ў выхадныя дні, то бывае, што ўвесь дзень бясплатная электрычнасць. Нейкія гадзіны бываюць адмоўныя нават цэны на электраэнергію. Карыстаешся, яшчэ табе за гэта плацяць. Наставілі сваіх ветракоў, сонечных панэляў, з Фінляндыі і Даніі лішкі таннай ветравой электраэнергіі ў Балтыю ідуць. Не так дрэнна ўсё, як Вы сабе ўяўляеце. У Беларусі бываюць гадзіны адмоўных цэн на электрычнасць? Пра Польшчу не ведаю, а ў нас шмат хто замест газа нават карыстаецца электрапліткамі, каб ежу гатаваць, электраабагрэвальнікамі, бо задарма. Ну і больш экалагічна, чымсьці газ паліць.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць