Свет3333

ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%

ЗША ўводзяць дадатковыя 50% мытаў на імпарт з Кітая. Цяпер поўны памер мытаў складзе 104%. Тарыфы запрацуюць 9 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Раней Пекін абвясціў, што ўвядзе 34‑адсоткавыя мыты на ўсе амерыканскія тавары ў адказ на тарыфы, якія прэзідэнт ЗША ўвёў супраць Кітая. У сваю чаргу Трамп пагражаў увядзеннем дадатковых тарыфаў на імпарт з Кітая памерам 50%, калі Пекін не адменіць свае 34‑працэнтныя мыты.

Па словах Левіт, паколькі Кітай адмовіўся адмяняць свае мыты, то тарыфная стаўка для Пекіна вырасла на 50% — з 54% да 104%. Тарыфы па гэтай стаўцы будуць спаганяцца з 9 красавіка.

Кэралайн Левіт заявіла, што Кітай «робіць памылку», адмаўляючыся весці перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам па мытах. На думку прэс-сакратаркі Белага дома, Кітай на самай справе «імкнецца весці перамовы» з ЗША па мытах, але «не ведае як». Яна адзначыла, што такога ж меркавання прытрымліваецца і сам Дональд Трамп. 

Каментары33

  • .
    08.04.2025
    104% мала. Такому разумнаму і прыгожаму лідару амерыканскай нацыі трэба выстаўляць адразу 100500%
  • Alex
    08.04.2025
    Дурачки. Китай это же не Мексика. Где сядешь, там и слезешь. Щас они обложат 10000%-ми налогами все американские производства в Китае (эпл, тесла и прочие нвидиа) - посмотрим как тогда трамп запоёт.
  • да
    08.04.2025
    Andrew , Китай заблокирует весь критический (свой экспорт) импорт в США, да добьётся этого от своих вассалов и союзников.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі14

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць