Гісторыя44

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай

Ёй не два з паловай стагоддзі, як многія лічылі дагэтуль, а трохі больш за тры дзесяцігоддзі. 

Малюнак Новага замку ў Гродне, які часта прымаецца за сапраўдную выяву XVIII стагоддзя. Фота: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Цікавай знаходкай падзяліўся тэлеграм-канал «Спадчына». 

Выява каралеўскага палаца ў Гродне, якую часта выдаюць за малюнак XVIII стагоддзя і выкарыстоўваюць пры ілюстраванні публікацый пра гэты помнік і ўвогуле горад часоў Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку ў сур'ёзных выданнях, створана зусім нядаўна. 

Выданне Hrodna.life заўважае, што выява шырока тыражуецца на паштоўках, яе можна знайсці на старонках гістарычнага часопіса Arche як быццам рэдкую, а таксама ў афіцыйным выданні пра польскі Кракаў, дзе пазначана, што аўтар невядомы.

Як тлумачыць тэлеграм-канал «Спадчына», насамрэч малюнак «Каралеўскі палац у Гродне» быў створаны ў 1994 годзе гродзенскім мастаком Чэславам Роем (1942-2004). Мяркуючы па тым, што акварэльны малюнак захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, дзе працаваў і сам Рой, мастак стварыў яго спецыяльна для музейнай экспазіцыі. 

Гараджане XVII стагоддзя на малюнку Чэслава Роя ў экспазіцыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Фота: Wikimedia Commons

Чэслаў Рой стварыў і іншыя творы для экспазіцыі музея, напрыклад, серыю малюнкаў з выявамі строяў гараджан XVII стагоддзя.

Артыкул пра малюнак «Каралеўскі палац у Гродне» з экспазіцыі ГДГАМ у Беларускім гістарычным часопісе. Скрыншот зместу нумара

Інфармацыя пра аўтарства малюнка ўжо з'яўлялася ў друку раней. У 12-м нумары Беларускага гістарычнага часопіса за 2022 год, цалкам прысвечаным Гродна, быў апублікаваны артыкул дырэктара музея Юрыя Кітуркі пра гісторыю стварэння найбольш вядомага малюнка каралеўскага Новага замка ў Гродне. Але, магчыма, праз малы наклад выдання артыкул застаўся незаўважаны шырокімі коламі.

Галоўны фасад палацы ў часы перабудовы 1780-х гг. Фота: Wikimedia Commons

Новы палац у Гродне збудавалі ў 1737—1742 гадах у часы валадарання караля Аўгуста Саксонскага, як летнюю каралеўскую рэзідэнцыю паводле праекта Караля Пёпельмана. У 1789 годзе рэканструкцыю палаца праводзіў Джузэпэ Сака. У 1793 годзе тут адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай, дзе ратыфікавалі другі падзел краіны.

Добра вядомыя чарцяжы сярэдзіны і канца XVIII стагоддзя, гэта значыць перыядаў пабудовы і перабудовы, у тым ліку планы, фасады і разрэзы, якія даюць добрае ўяўленне пра тое, якім задумваўся палац. Але дзіўным чынам цалкам адсутнічае хоць якая мастацкая графіка палаца таго часу.

Першыя выявы палаца — звычайна неразборлівыя намёкі ў агульных панарамах высокага берага Нёмана, — датуюцца XIX стагоддзем, калі расійскія ўлады перарабілі каралеўскую рэзідэнцыю ў вайсковы шпіталь. 

Новы і Стары замкі ў Гродне на малюнку Пешкі, зробленым у пачатку XIX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

У самым пачатку XIX стагоддзя Юзаф Пешка зрабіў малюнак моста, які злучаў пагоркі Старога і Новага замкаў, захапіўшы, але толькі часткова, каралеўскую рэзідэнцыю. На малюнку Пешкі палац яшчэ мае высокі ламаны дах, як на праектных чарцяжах, але іншыя дэталі не бачныя.

Новы замак на малюнку Напалеона Орды, зробленым у 1860-1870-я гг., ужо пасля перабудовы рэзідэнцыі ў шпіталь. Фота: Wikimedia Commons

Наступны малюнак палаца зблізку зробіць Напалеон Орда ўжо ў другой палове XIX стагоддзя. На ім таксама амаль нічога нельга разгледзець праз пышную расліннасць, за выняткам таго, што замест высокага ламанага даху зрабілі казённы пакацісты. 

Нягледзячы на тое, што выява аказалася несапраўднай, як піша канал, трэба аддаць належнае майстэрству мастака, калі амаль ніхто за доўгія гады не заўважыў падвоху. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Žvir
    09.04.2025
    Ja skazaū by, što na maliunku Rundaļski zamak. Duža vialikaje padabienstva.
  • Ё
    09.04.2025
    Новая выява, не новая - не так важна. Важна, што яна заснаваная на чарцяжах.
  • Лол
    09.04.2025
    Дарэчы, ніякой сенсацыі НН не адкрала. Выява, яе аўтар і год лёгка гугліліся, проста трэба было троху пацікавіцца. Але выява цалкам добра адлюстроўвае палац і заснаваная на чарцяжах. Проста чарцяжы перанесеныя ў мастацкі малюнак.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць