Вайна1010

Кавалі: Я не чакаў, што Украіна так падарве ваенны патэнцыял Расіі

Галоўнакамандуючы НАТА ў Еўропе на слуханнях у Камітэце па ўзброеных сілах Сената ЗША заявіў, што вайна ва Украіне сур’ёзна змяніла як расійскую, так і ўкраінскую армію: расійская армія дэградуе, а ўкраінская хутка эвалюцыянуе.

Крыстафер Кавалі Christopher G. Cavoli Кристофер Каволи
Галоўнакамандуючы НАТА ў Еўропе генерал Крыстафер Кавалі. Скрын відэа: ntdtv / YouTube

Галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Крыстафер Кавалі на слуханнях у Камітэце па ўзброеных сілах Сената ЗША адказаў на пытанні старшыні камітэта Роджэра Уікера і яго намесніка Джэка Рыда. Размова ішла пра вынікі і перспектывы вайны ва Украіне.

Папярэднія вынікі вайны

«У лютым 2022 года мы і марыць не маглі пра такія страты расійскіх танкаў, праўда?» — спытаў Уікер.

«Не маглі, — пагадзіўся Кавалі. — Я не чакаў, што вайна працягнецца так доўга, і не чакаў, што Украіна так падарве вайсковы патэнцыял Расіі».

Па словах генерала, тэхнічны ўзровень расійскіх спецыялістаў у асобных відах войска сапраўды высокі і эвалюцыянаваў на працягу вайны, але гэта не агульная тэндэнцыя.

«У цэлым якасць расійскіх войскаў, асабліва сухапутных, горшае з цягам вайны», — адзначыў Кавалі.

У процівагу гэтаму, украінская армія, паводле яго ацэнкі, пачынала з «халоднага старту», але вельмі хутка развілася і адаптавалася.

Сенатар Уікер спытаў, ці дапаможа НАТА досвед украінскай вайны ў супрацьстаянні з Расіяй у выпадку магчымага сутыкнення.

«О так, спадар старшыня», — адказаў генерал.

Размова закранула і стан расійскай эканомікі.

«Расійскі ўрад пераключыў абаронную сферу ў турбарэжым. Гэта выклікала вялізны інфляцыйны ціск, асабліва ў грамадзянскім сектары. Улады адказалі вельмі высокімі працэнтнымі стаўкамі, каб стрымаць інфляцыю — і гэта душыць невайсковы сектар эканомікі», — патлумачыў Кавалі.

Паводле яго, расійскі абаронны сектар дэманструе бурны рост, але грамадзянскі — фактычна атрафіраваўся. І вырашыць гэты дысбаланс Расіі будзе вельмі няпроста.

Перспектывы вайны

Што да становішча на фронце, то генерал адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасці, украінцы трымаюцца і паказваюць здольнасць да інавацый.

«Украінская армія мае праблемы, але ўсё яшчэ ўтрымлівае значныя тэрыторыі, дае адпор расіянам і актыўна ўкараняе інавацыі на полі бою», — сказаў ён.

Кавалі нагадаў, што Расія яшчэ ў верасні 2024 года збіралася выбіць украінцаў з Курскай вобласці, але тыя дагэтуль трымаюць там плацдарм — і нават зайшлі ў Белгарадскую вобласць.

«За Часаў Яр і Тарэцк ідуць баі ўжо восем месяцаў (за Часаў Яр амаль год — з красавіка 2024-га — НН). У апошнія месяцы расійскі наступ пачаў выдыхацца ў маштабах і захопленых тэрыторыях. Яны падышлі блізка да Пакроўска, але загрузлі там», — адзначыў генерал.

Пры гэтым, паводле яго, у Расіі бракуе і бранятэхнікі, і жывой сілы. Украіна ж заняла добрыя абарончыя пазіцыі і, імаверна, вырашыла частку сваіх праблем з мабілізацыяй.

«Яны пашырылі колькасць мабілізаваных, павялічылі колькасць добраахвотнікаў і правялі добрую працу па перакідванні тылавых падраздзяленняў на фронт», — сказаў Кавалі.

Разам з тым, генерал выказаў скептыцызм наконт таго, што Украіна здольная ў бліжэйшы час правесці буйное наступленне.

«Цяжка прадказаць вялікае наступленне Украіны, калі сядзіш тут цяпер», — сказаў ён.

Таксама Кавалі пацвердзіў, што краіны Еўропы звярнуліся з просьбай аб размяшчэнні на сваёй тэрыторыі гіпергукавога ўзбраення дальняга радыусу дзеяння.

«Ёсць запыт на размяшчэнне адной з гэтых сістэм у Еўропе. Я магу расказаць пра гэта падрабязней на закрытым пасяджэнні», — адзначыў ён.

У гэтым кантэксце ён нагадаў пра выхад ЗША з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў 2019 годзе.

«Гэта быў важны крок, і нам варта атрымаць з гэтага максімальную карысць», — заявіў генерал.

Каментары10

  • Отец Засандалий
    05.04.2025
    Проверь контакт с реальностью, грешник
  • R2
    05.04.2025
    Какун портфельный тоже расчитывал только на 3 дня войны как в прошлый раз с Крымом ему подфартило и за это сошло ему и его шайке с рук.
  • Вася
    05.04.2025
    отправьте этого генерала на линию фронта и он там сразу об***ся.
    кучу медалей нацепил этот лысый , а д**м быть не перестал.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць